У канцы красавіка ўвесь літаратурны свет, аматары і прыхільнікі англійскай класікі праводзяць Дні У. Шэкспіра і Шэкспіраўскія чытанні, прысвечаныя дню нараджэння вялікага класіка.

27 красавіка на факультэце міжнародных адносін адбыўся конкурс, прысвечаны Уільяму Шэкспіру. Конкурс арганізаваны па ініцыятыве кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў. Арганізатар і натхніцель конкурсу — старшы выкладчык кафедры В. П. Турло. На конкурсе прысутнічалі члены журы, выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, студэнты факультэта. Адкрыў мерапрыемства на англійскай мове дэкан нашага факультэта прафесар Віктар Генадзьевіч Шадурскі. Удзельнікамі конкурсу былі студэнты першага курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» і запрошаныя вучні з гімназій №146, №36, №12, №30, №32 г. Мінска, з якімі падтрымліваюцца дагаворныя адносіны аб правядзенні сумесных адукацыйных, навуковых і выхаваўчых мерапрыемстваў. Выдатнымі арганізатарамі і вядучымі былі студэнты трэцяга курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» Антон Майдан і Кацярына Бычкова.

Канкурсантам былі зададзены пытанні па біяграфіі Уільяма Шэкспіра. Затым кожны з удзельнікаў выканаў абраны ім санет на англійскай і рускай мовах. Усе ўдзельнікі праявілі сябе як сапраўдныя знаўцы работ і біяграфіі вялікага класіка, зачараваўшы аўдыторыю добрым выкананнем санетаў, пранікнёнай інтанацыяй, выразнасцю. Журы адзначыла граматай кожнага ўдзельніка. Прызавыя месцы ў віктарыне занялі:

У выкананні санетаў лепш за ўсіх сябе праявілі:

Жадаем нашым ўдзельнікам далейшых  поспехаў!

Аутары: Вікторыя Лукашэнка і Аляксандра Людчык, студэнты 1 курса аддзялення "Сусветная эканоміка».

 

2017_04_27_02_01.JPG 2017_04_27_02_02.JPG 2017_04_27_02_03.JPG