15 сакавіка на факультэце міжнародных адносін адбыўся фінал Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы і ўрачыстае яе закрыццё.

У фінале Алімпіяды ўдзельнічаліі 6 каманд, якія прадставілі рашэння кейса «Стратэгія і тактыка дыверсіфікацыі таварнага экспарту Рэспублікі Беларусь», і 6 індывідуальных удзельнікаў, якія выступілі публічна на тэму «Стратэгія і тактыка рэалізацыі інавацыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у сусветнай эканоміцы».

У якасці журы пры правядзенні фіналу выступілі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Беларускага інавацыйнага фонду, Банка Развіцця, Асацыяцыі Еўрапейскага бізнесу, БДУ, БДЭУ і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны.

Пасля доўгіх дэбатаў члены журы вызначылі пераможцаў Алімпіяды.

У індывідуальным заліку пазіцыі размеркаваліся наступным чынам:

У камандным заліку пераможцамі сталі:

На ўрачыстым закрыцці Алімпіяды прысутнічалі С. Н. Ходзін (прарэктар БДУ па вучэбнай рабоце), А. В. Селіванаў (намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін па вучэбнай рабоце і інфармацыйных тэхналогіях), А. В. Данільчанка (загадчык кафедры міжнародных эканамічных адносін БДУ) , члены журы, а таксама спецыяльны госць закрыцця — Іан Фокс (намеснік кіраўніка місіі Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі).

Усе пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы ад партнёраў Алімпіяды: Банка Развіцця, Асацыяцыі Еўрапейскага бізнесу і Пасольства Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Спецыяльным прызам сталі стажыроўкі ў арганізацыях-партнёрах. Так, магчымасць прайсці практыку ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь атрымалі ўсе члены каманды-пераможцы "G-4", а таксама адзін з удзельнікаў фіналу індывідуальнага заліку. Стажыроўка ў Банку развіцця дасталася камандзе "Купалінкі".