Дарагія ўдзельнікі алімпіяды! 9 сакавіка скончыўся прыём рашэнняў ад удзельнікаў завочнага тура Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы. Мы былі вельмі прыемна здзіўлены якасцю іх падрыхтоўкі! Вялікі дзякуй за Вашы ідэі і прапановы!

На жаль, так уладкованы конкурс, што нам трэба было выбраць студэнтаў, якія даслалі 20 найлепшых эсэ і 10 лепшых рашэнняў кейса для праходжання ў наступны этап. Улічваючы, што колькасць цікавых рашэнняў кейса значна перавысіла ўказаны ліміт, мы пашырылі спіс удзельнікаў вочнага адборачнага тура да 14.

Імёны ўсіх удзельнікаў вочнага адборачнага тура мы з радасцю і абвяшчаем.

Індывідуальны залік:

Камандны залік:

Усіх  мы чакаем для ўдзелу ў вочным адборачным туры 14 сакавіка. З праграмай дадзенага этапу можна азнаёміцца ​​ТУТ.

Нагадваем Вам, што Адкрытая алімпіяда БДУ па сусветнай эканоміцы — гэта пляцоўка, дзе сустракаюцца студэнты розных эканамічных спецыяльнасцяў, курсаў і вышэйшых навучальных устаноў, каб:

Алімпіяда праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Банка Развіцця, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Беларускага інавацыйнага фонду, Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу. Інфармацыйным партнёрам з'яўляецца адукацыйны праект Bridge.

Пераможцы Алімпіяды атрымаюць дыпломы I, II, III ступені, каштоўныя прызы, а таксама магчымасць прайсці стажыроўку ў арганізацыях, чыя дзейнасць звязана з сусветнай эканомікай.

Мы жадаем кожнаму ўдзельніку алімпіяды праявіць сябе, раскрыць свае таленты, а таксама набыць новых сяброў і аднадумцаў! Няхай вам спадарожнічаюць удача, поспех і перамога!

Усе пытанні наконт заданняў, якія ўзнікаюць у працэсе падрыхтоўкі эсэ або кейса, можна адрасаваць Аргкамітэту па электронным адрасе: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Больш цікавай інфармацыі можна даведацца на нашых старонках у  ВКонтакте і у Facebook.