Каманда выкладчыкаў ФМА заняла трэцяе месца на спаборніцтвах па лыжных гонках у рамках спартакіяды выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДУ "Здароўе", якая праходзіла 27 студзеня 2017 г. Каманду прадстаўлялі П. В. Сарока, старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму, С. В. Палічэнкаў, старшы выкладчык кафедры германскіх моў, П. І. Болтачка, старшы выкладчык кафедры мытнай справы, Т. С. Шарупіч і А. У. Белазёрава, старшыя выкладчыкі кафедры раманскіх моў, а таксама выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Д. І. Данілевіч, Я. А. Белавусава і дацэнт В. Ю. Шыманская. У асабістым заліку П. В. Сарока і С. В. Палічэнкаў занялі другое месца ў сваіх узроставых групах. 
Віншуем каманду ФМА і жадаем далейшых перамог!

2017_01_30_01.jpg 2017_01_30_02.jpg 2017_01_30_03.jpg