20 лістапада адбылася сустрэча інспектара Маскоўскага РУУС са студэнтамі ФМА на тэму "Кібермахлярства".

Падчас сустрэчы было адзначана, што на сённяшні дзень званкі — гэта самы папулярны від махлярства. Напрыклад, ашуканцы па тэлефоне прадстаўляюцца супрацоўнікамі дзяржаўных устаноў і матывуюць да пераводу грашовых сродкаў на "ашчадныя рахункі", якія з'яўляюцца ашуканскімі. Супрацоўнікі МУС не рэкамендуюць адказваць на падазроныя званкі праз месэнджары і не дасылаць грашовыя сродкі незнаёмым людзям.

З нядаўняга часу сталі частымі ўзломы акаўнтаў месэнджара Telegram пасродкам пераходу па небяспечных спасылках. Каб пазбегнуць гэтага, рэкамендуюць не пераходзіць па падазроных спасылках.

У дадатак, праз сацыяльныя сеткі ажыццяўляецца ашуканскі продаж гаджэтаў і тэхнікі. У сувязі з гэтым перад пакупкай неабходна пераканацца ў існаванні кампаніі (напрыклад, удакладніць УНП арганізацыі і нумар рахунку).

2026_11_20_01.jpg 2026_11_20_02.jpg 2026_11_20_03.jpg