З 10 па 16 лістапада 2026 г. у г. Санкт-Пецярбургу праходзілі міжнародныя спаборніцтвы па падводным спорце. Студэнт 4 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Уладзіслаў Давідовіч заняў
- 1 месца - на дыстанцыі 8/50 апноэ - устанавіў новы рэкорд Беларусі;
- 2 месца - на дыстанцыі 16/50 апноэ - устанавіў новы рэкорд Беларусі
- 2 месца - на дыстанцыі 100 метраў апноэ хуткаснае.
Віншуем Уладзіслава і жадаем далейшых спартыўных поспехаў і новых рэкордаў. Ганарымся!