Чарговае пасяджэнне гуртка "Дзелавыя зносіны ў сферы бізнес-камунікацыі" было прысвечана тэме "Лінгвістычныя сродкі і камунікатыўныя стратэгіі рэалізацыі прафесійных дзелавых зносін". У ім прынялі ўдзел студэнты другога курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны".
Удзельнікі разгледзелі ключавыя стратэгіі дзелавых зносін: перакананне і аргументацыю, змякчэнне катэгарычнасці, прафесійную самапрэзентацыю, а таксама ўхіленне ад прамых адказаў і ахоўную камунікацыю. На канкрэтных прыкладах студэнты разабралі, якія моўныя сродкі стаяць за кожнай з іх: умоўныя прапановы і моцныя прыметнікі, інклюзіўныя займеннікі і мадальныя дзеясловы, наміналізацыі і прафесійны жаргон, абстрактныя назоўнікі і пасіўны стан.
Асаблівую цікавасць выклікаў разбор рэальных дзелавых сітуацый - ад рэкламнай прапановы да паведамлення аб затрымцы праекта. На аснове аналізу кейсаў студэнты вучыліся вызначаць, якая стратэгія стаіць за тым ці іншым паведамленнем і наколькі яна эфектыўная. У рамках ролевых сцэнарыяў удзельнікі паспрабавалі сябе ў ролі кіраўніка праекта, прадстаўніка кампаніі на перамовах з замежным партнёрам, кіраўніка, які паведамляе камандзе аб няўдачы, спецыяліста, які адказвае на цяжкае пытанне журналіста і інш.
Завяршылася пасяджэнне пісьмовым заданнем: кожны склаў кароткае прафесійнае паведамленне з выкарыстаннем выбранай стратэгіі і адпаведных моўных сродкаў.
Тэма паседжання выклікала жывы водгук ва ўдзельнікаў. Многія адзначылі, што прапанаваныя прыёмы дастасавальныя не толькі ў будучай прафесіі, але і ў паўсядзённых зносінах: пры перапісцы з выкладчыкамі, у студэнцкіх праектах і пры падрыхтоўцы да міжнародных стажыровак.
Г.Л. Отчык, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці
