Каманда студэнтаў кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў складзе Астроўскай Алесі Аляксееўны, Русецкай Міланы Юр'еўны і Храмой Яны Яўгенаўны занялі II-е месца ў 4-ым міжнародным конкурсе па паветраным праве!
Конкурс прайшоў у фармаце муткорта ў г. Цзясін у Кітайскай Народнай Рэспубліцы з 2 па 4 лістапада 2026 г. і сабраў каманды з універсітэтаў Расійскай Федэрацыі (Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расійскай Федэрацыі, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава, Маскоўскі дзяржаўны юрыдычны ўніверсітэт імя А.Я. Кутафіна), Рэспублікі Узбекістан (Ташкенцкі дзяржаўны юрыдычна ўніверсітэт), Беларусі (Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і інш.), Кітайскай Народнай Рэспублікі (Пекінскі тэхналагічны ўніверсітэт, Усходні кітайскі інстытут паліталогіі і права), Сербіі (Бялградскі ўніверсітэт) і інш.
Віншуем каманду факультэта і жадаем далейшых здзяйсненняў!

