5 лістапада 2026 года ў Пасольстве Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылася цырымонія ўручэння прэміі Пасла КНР за высокія дасягненні ў вывучэнні мовы і культуры ў 2026 годзе.

Мерапрыемства прайшло з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуаня, намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Уладзіміравіча Кадлубая, кіраўнікоў устаноў адукацыі.

У правядзенні ўрачыстага мерапрыемства прыняў удзел выкладчык кафедры ўсходазнаўства Сюе Юйба, выступіўшы ў якасці спевака-выканаўцы з творчым нумарам. У дуэце ён выканаў песню "Кацюша" на дзвюх мовах - на рускай і кітайскай.

Крыніцы: