Круглы стол «Сучасныя праблемы міжнародна-прававога рэгулявання тэхналогій штучнага інтэлекту», арганізаваны кафедрай міжнароднага права факультэта міжнародных адносін БДУ, прайшоў 29 кастрычніка ў межах цыкла навуковых мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю прафесара Броўкі Ю. П.

Мерапрыемства на факультэце аб'яднала шырокае кола экспертаў у галіне міжнароднага і нацыянальнага права, а таксама дзяржаўных органаў для абмеркавання актуальных пытанняў міжнароднага дзяржаўнага і прыватнага права, якія ўзнікаюць у сувязі з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту.

У межах дыскуссіі ўдзельнікі абмеркавалі пытанні адказнага развіцця штучнага інтэлекту ў эпоху рэгіяналізацыі міжнароднага права, перспектывы дзейнасці Сусветнай арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне штучнага інтэлекту, міжнародна-прававыя аспекты мілітарызацыі штучнага інтэлекту, тэхналогіі выкарыстання штучнага інтэлекту ў мэтах удасканалення трансгранічных злачынстваў, магчымасці і абмежаванні выкарыстання штучнага інтэлекту празх прызму права інтэлектуальнай уласнасці і іншыя.

Выказваем удзячнасць нашым гасцям – прадстаўнікам Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнаму цэнтру заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Навукова-даследчаму інстытуту Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Інстытуту следчага камітэта, Інстытуту перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БГУ, а таксама юрыдычнага факультэта БДУ і жадаем усім удзельнікам Круглага стола плённай дыскусіі.