Сёння, 29 кастрычніка, у рамках Урачыстага пасяджэння Савета БДУ прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да 105-гадовага юбілею галоўнай ВНУ краіны.
Ва ўрачыстай абстаноўцы выдатным выкладчыкам і супрацоўнікам універсітэта былі ўручаны высокія дзяржаўныя і акадэмічныя ўзнагароды.
Сярод узнагароджаных выкладчыкі і супрацоўнікі факультэта міжнародных адносін:
Віктар Аляксандравіч Астрога, загадчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі, удастоены Ганаровай граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё адукацыі і навукі;
Яўгенія Віктараўна Грабко, загадчыца аддзела абслугоўвання ФМА Фундаментальнай бібліятэкі, удастоена ганаровага звання “Заслужаны работнік БДУ”;
Алена Фёдараўна Доўгань, загадчык кафедры міжнароднага права, Ірына Сяргееўна Кузняцова і Наталія Алегаўна Мароз, дацэнты кафедры міжнароднага права, сталі лаўрэатамі прэстыжнай прэміі імя У. І. Пічэты за распрацоўку навучальных дапаможнікаў “Міжнароднае публічнае права. Агульная частка» і «Міжнароднае публічнае права. Асаблівая частка».
Адміністрацыя і калектыў факультэта шчыра віншуюць калег з заслужанымі ўзнагародамі і жадаюць ім далейшых творчых і навуковых поспехаў на карысць роднай ВНУ!