23 кастрычніка 2026 года секцыя італьянскай мовы пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка В.У. Далідовіч і пры ўдзеле старшага выкладчыка С.А.Лосевай правяла для студэнтаў ФМА, якія вывучаюць італьянскую мову, размоўны клуб на тэму «Talento e tradizione: Made in Italy e Made in Belarus» прымеркаваны да Тыдня італьянскай мовы ў свеце, які праходзіў з 19 па 26 кастрычніка. На гэты раз клуб быў прысвечаны феноменам Made in Italy і Made in Belarus, а таксама пытанням прасоўвання нацыянальных брэндаў.
Падчас абмеркавання студэнты 2, 3 і 4 курсаў ФМА спецыяльнасцяў «сусветная эканоміка» і «міжнародная канфлікталогія» змаглі не толькі адтачыць навыкі спантаннай гаворкі ў нязмушанай абстаноўцы, але і абмеркаваць шэраг цікавых тэм: вядомыя італьянскія прадукты харчавання (паста, аліўкавы алей, віно, сыры); італьянская мода і яе ўспрыманне; паняцце "Made in Italy" у сферы тэхналогій (аўтамабілі, робататэхніка); параўнанне італьянскіх і беларускіх тавараў; прычыны папулярнасці італьянскіх брэндаў і магчымасці прасоўвання беларускіх прадуктаў за мяжой. Студэнты таксама прадставілі свае ідэі аб тым, які беларускі прадукт яны хацелі б прадставіць замежным спажыўцам.
Вялікая ўвага ў ходзе работы клуба была ўдзелена выхаваўчым складальнікам: студэнты вучыліся ганарыцца дасягненнямі сваёй краіны, разумець важнасць якасці і традыцый у эканоміцы. Мерапрыемства садзейнічала таксама фарміраванню паважлівых адносін да культурнай спадчыны Італіі і Беларусі і ўсведамлення важнасці міжкультурнага дыялога ў розных сферах.
Хочацца адзначыць, што мерапрыемства прайшла ў вельмі цёплай, сяброўскай, нязмушанай атмасферы. Спадзяемся, што такая форма працы была карысная і выказваем падзяку ўсім удзельнікам!
Секцыя італьянскай мовы ФМА