17 кастрычніка 2026 г. прафбюро факультэта міжнародных адносін арганізавала наведванне трох музеяў: Музей беларускай маляванкі ў Заслаўі, Арт-галерэя мастака Фелікса Янушкевіча ў Ракаве, сядзіба «Стары Менск» у Гарадзішчы.

Паездка падарыла шмат адкрыццяў. У Заслаўі мы ўбачылі арыгінальныя маляваныя дываны Язэпа Драздовіча і Алены Кіш, Фёдара Сухавілы, Іпаліта Ворсы, Міканора Зосіка і іншых вядомых і невядомых нам аўтараў.

У Ракаве наведалі Арт-галерэю мастака Фелікса Янушкевіча, дзе сабрана адзіная ў Беларусі эклектычная калекцыя гістарычных і мастацкіх экспанатаў. А на памяць усім жадаючым мастак маляваў партрэты.

Фінальнай кропкай паездкі стала сядзіба "Стары Менск", якая знаходзіцца ўсяго за 150 метраў ад валоў Замчышча Х стагоддзя. Тут, дзе ручай Дунай упадае ў летапісную раку Менка, тысячу гадоў таму стаяў замак легендарнага князя Усяслава Чарадзея. У музеі мы ўбачылі 500 экспанатаў X-XI стагоддзяў, знойдзеных на раскопках старажытнага Мінска археолагамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Паездка дала магчымасць адпачыць, даведацца шмат цікавых фактаў з гісторыі сваёй Радзімы і пакінула выдатныя ўспаміны.

2026_10_18_01.jpg 2026_10_18_02.jpg 2026_10_18_03.jpg

2026_10_18_04.jpg 2026_10_18_05.jpg