15 кастрычніка 2026 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь прайшла сустрэча, прысвечаная кубінскаму лідару, змагару за свабоду кубінскага народа Фідэлю Кастра. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» разам з дацэнтам кафедры рамана-германскіх моў ФМА В.У. Сідарэвіч-Стахновай.

Урачыстую вечарыну адкрыў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Францавіч Гігін, які падкрэсліў асаблівую ролю Фідэля Кастра ў пераўтварэнні Кубы ў сацыялістычную краіну і адзначыў, што Кастра змяніў палітычную, сацыяльную і міжнародную траекторыю вострава. На сустрэчы выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Сант'яга Перэс Бенітэс, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч і кіраўнік фонду садзейнічання руска-кубінскім адносінам ім. Фідэля Кастра Леанід Уладзіміравіч Савін, які перадаў у фонд Нацыянальнай бібліятэкі выданні, прысвечаныя Фідэлю Кастра. Цяпер яны папоўняць калекцыю і будуць даступны ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Кубы.

Завяршылася сустрэча праглядам дакументальнага фільма "Эпіцэнтр", у якім паказаны шлях Фідэля Кастра ад лідара паўстанцкага руху ў гарах Сьера-Маэстра да кіраўніка дзяржавы, які кіраваў Кубай з 1959 па 2008 год. У фільме ён прадстаўлены не толькі як кіраўнік, але і як чалавек.

Студэнты прынялі ўдзел у абмеркаванні закранутых на сустрэчы тэм, а таксама падзяліліся ўражаннямі аб фільме і выступах.

2026_10_15_01.jpg 2026_10_15_02.jpg 2026_10_15_03.jpg