Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у памятным мерапрыемстве, прысвечаным 90-годдзю з дня нараджэння выдатнага вучонага, прафесара Ю.П. Броўкі, якое адбудзецца 29 кастрычніка 2026 г. на базе факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 516.
Ю.П. Броўка з'яўляўся адным з заснавальнікаў беларускай школы міжнароднага права. Яго навуковая і прафесійная спадчына ўяўляе значную каштоўнасць для развіцця юрыдычнай навукі і правапрымяняльнай практыкі. Больш за паўстагоддзя Ю.П. Броўка прысвяціў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту.
Уключаны ў склад афіцыйных дэлегацый БССР, прафесар Ю.П. Броўка неаднаразова браў удзел у рабоце міжурадавых канферэнцый Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, скліканых з мэтай распрацоўкі і заключэння ўніверсальных міжнародных пагадненняў. Сярод іх канферэнцыі па пытаннях правапераемнасці дзяржаў (Вена, 1977 г.), а таксама марскога права (Жэнева і Нью-Ёрк, 1979 г.).
У ходзе станаўлення Рэспублікі Беларусь як суверэннай і незалежнай дзяржавы Юрый Пятровіч прымаў актыўны ўдзел у навуковых дыскусіях, якія суправаджалі працэс распрацоўкі і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, іншых найбольш значных нарматыўных прававых актаў нашай краіны, у абмеркаванні шматлікіх інтэграцыйных праектаў, якія рэалізоўваліся на постсавецкай прасторы.
Рабочыя мовы - руская, беларуская.
Час правядзення мерапрыемства: 09.00–10.00.