9 кастрычніка ў Мінску адбылася VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця". Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Еўразійская патэнтная арганізацыя.

На канферэнцыі абмяркоўваліся найбольш актуальныя праблемы права і эканомікі інтэлектуальнай уласнасці. Асноўнымі тэматычнымі напрамкамі сталі:

У канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі кафедры міжнароднага права, а таксама студэнты спецыяльнасці "Міжнароднае права".

Дацэнт кафедры міжнароднага права Лосеў С.С. выступіў з дакладам «Трохступенчаты тэст» як крытэрый дапушчальнасці абмежаванняў выключнага аўтарскага права», у якім даў ацэнку новаму для айчыннага аўтарскага права інстытуту прымусовай ліцэнзіі, а таксама абгрунтаваў адпаведнасць дадзенага механізму абмежавання выключнага права палажэнням міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь.