Напярэдадні 35-годдзя мытных органаў Рэспублікі Беларусь студэнты 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта правялі для студэнтаў 2–3 курсаў інтэлектуальную віктарыну "Свая гульня".

Пытанні гульні былі аб'яднаны ў чатыры тэматычныя блокі: гісторыя мытнай справы, факты сучаснай мытнай службы, пытанні культуры і спецыяльныя заданні на эрудыцыю. Удзельнікі паказалі свае веды, уменне хутка арыентавацца ў матэрыяле і працаваць у камандзе.

Мерапрыемства стала не толькі формай захапляльнага спаборніцтва, але і магчымасцю яшчэ раз звярнуцца да гісторыі і сучаснасці айчыннай мытнай службы.

А.А.Гарбатава, выкладчык-стажор кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі

2026_09_09.jpg 2026_09_29_01.jpg 2026_09_29_02.jpg

2026_09_29_03.jpg 2026_09_29_04.jpg 2026_09_29_05.jpg

2026_09_29_06.jpg 2026_09_29_07.jpg 2026_09_29_08.jpg

2026_09_29_10.jpg