Сёння, 18 верасня 2026 года, дэлегацыя на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Махсенам Амідзамані наведала факультэт міжнародных адносін. Галоўнай падзеяй сустрэчы стала правядзенне памятнага мерапрыемства, прымеркаванага да дня памяці іранскага паэта Шахрыяра і Дня персідскай паэзіі і літаратуры.

На пачатку свайго візіту спадар Махсен Амідзамані наведаў Цэнтр іраназнаўства, які быў створаны па ініцыятыве БДУ, азнаёміўся з выставай навучальных матэрыялаў і літаратуры, якія былі перададзены ў дар Пасольствам Ірана ў Беларусі. Адкрываючы сустрэчу са студэнтамі, дэкан ФМА БДУ А.А. Дастанка адзначыла высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж бакамі, магчымасць вывучэння персідскай мовы студэнтамі-міжнароднікамі. Спадар Махеэн Амідзамані цёпла прывітаў аўдыторыю, асабліва падкрэсліў важнасць Нацыянальнага дня персідскай паэзіі і літаратуры. Старшы выкладчык кафедры ўсходазнаўства і афрыканістыкі Карпінская А.А. Карпінская распавяла аб ролі персідскай мовы, студэнткі дэкламавалі верш паэта Шахрыяра на фарсі. Старшы выкладчык кафедры ўсходазнаўства і афрыканістыкі Хатэф Хагі Таранэ была мадэратарам, прачытала свой любімы верш паэта Шахрыяра. Памятнае мерапрыемства завяршылася абменам падарункамі, калектыўным фота студэнтаў з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Махсенам Амідзамані.

2026_09_18_01.jpg 2026_09_18_02.jpg 2026_09_18_03.jpg

2026_09_18_04.jpg 2026_09_18_05.jpg 2026_09_18_06.jpg

2026_09_18_07.jpg 2026_09_18_08.jpg 2026_09_18_09.jpg

2026_09_18_10.jpg 2026_09_18_11.jpg