22 красавіка 2026 г. на факультэце міжнародных адносін прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Конкурсу кітайскай каліграфіі і жывапісу, прысвечанага Дню кітайскай мовы (20 красавіка).

Арганізатарамі конкурсу выступілі кафедра ўсходазнаўства ФМА БДУ і філіял SCOLAR у г. Мінску. Конкурс арганізаваны ў рамках плана мерапрыемстваў Тыдня навукі на ФМА і праходзіў на факультэце ўпершыню. У ім прынялі ўдзел больш за 40 студэнтаў 1-3 курсаў спецыяльнасцей "Усходазнаўства" і "Мытная справа" ФМА і спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" СІБД, якія вывучаюць кітайскую і японскую мовы.

Заданне для намінацыі "Каліграфія" было падрыхтавана старшым выкладчыкам кафедры ўсходазнаўства А.Я. Лабанавай. Работы ў намінацыі «Каліграфія» выкананы пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры ўсходазнаўства (стар. выкл. А.Я. Лабанава, выкл. М.В. Шылава, стар. выкл. В.В. Клімовіч, выкл. А.Я. Нікіцюк). Конкурсныя работы ў намінацыі "Жывапіс" падрыхтаваны ў рамках воркшопаў пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка К.І. Лешчанка. Экспертам у абедзвюх намінацыях выступіў старшы выкладчык А.У. Ерышаў.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 

Намінацыя «Каліграфія»:

Намінацыя «Жывапіс»

Віншуем пераможцаў і дзякуем за актыўнасць усім удзельнікам!

2026_04_22_01.jpg 2026_04_22_02.jpg 2026_04_22_03.jpg

2026_04_22_04.jpg 2026_04_22_05.jpg 2026_04_22_06.jpg

2026_04_22_07.jpg 2026_04_22_08.jpg 2026_04_22_09.jpg

2026_04_22_10.jpg 2026_04_22_11.jpg 2026_04_22_12.jpg

2026_04_22_13.jpg 2026_04_22_14.jpg 2026_04_22_16.jpg