Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць конкурс эсэ "Актуальныя пытанні інстытута міжнародна-прававой адказнасці ў XXI стагоддзі" для студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Партнёрамі Конкурсу эсэ з'яўляюцца Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Грамадскае аб'яднанне "Беларускі фонд міру".

У конкурсе могуць прыняць удзел навучэнцы на першай і другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі па юрыдычных спецыяльнасцях у вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь.

На конкурс прымаюцца арыгінальныя неапублікаваныя навуковыя артыкулы, напісаныя самастойна адным аўтарам і прысвечаныя даследаванню наступных напрамкаў:

Эсэ можа быць выканана на рускай ці беларускай мовах.

Зацікаўленым неабходна адправіць з 15 сакавіка па 15 красавіка 2026 г. уключна заяўку праз ЭЛЕКТРОННУЮ ФОРМУ, прыклаўшы ў фармаце .docx файл з конкурснай працай, а таксама водгук навуковага кіраўніка, падпісаны і завераны па месцы працы ў фармаце .pdf.

Пераможцаў вызначаць да 1 мая 2026 г. 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ