28 сакавіка 2026 года, напярэдадні свята Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, студэнты 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа" сумесна са студэнтамі з Расійскай Федэрацыі наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Наведваючы экспазіцыі выставачных залаў, студэнты азнаёміліся з гістарычнымі фактамі ваенных гадоў, а таксама з лёсамі людзей, дзякуючы якім мы жывем у мірнай і незалежнай краіне. Не абышлі бокам і дэталізаваныя экспанаты, якія студэнты разглядалі з непрыхаванай цікавасцю.

Падчас мерапрыемства ўсе студэнты падкрэслілі для сябе важнасць памяці аб жахлівых падзеях 1941-1945 гадоў.

Завяршылася мерапрыемства сумесным фотаздымкам.

Грабеннікаў А.В., старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі 

2026_03_28_01_.jpg 2026_03_28_02.jpg 2026_03_28_03.jpg

2026_03_28_04.jpg