1 красавіка 2026 г. прафсаюзнае бюро факультэта міжнародных адносін арганізавала экскурсію ў Музей крыміналістыкі МУС Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя музея прысвечана гісторыі нацыянальнай міліцыі.

Экскурсія па музеі пачалася з залы, прысвечанай ахове парадку яшчэ ў часы ВКЛ, дзе прадстаўлены спосабы і метады раскрыцця злачынстваў мінулых гадоў. У музеі захоўваецца маса цікаўных экспанатаў, якіх не сустрэнеш ні ў адным іншым мінскім музеі: сярэднявечны прататып сучаснай сірэны, інструменты кляймення злачынцаў, медаль "За п'янства", клішэ для вырабу фальшывых даляраў, апарат для закупоркі бутэлек з "паленым" алкаголем, чамадан крыміналіста і шматлікае іншае. Адмысловую цікавасць выклікала інфармацыя аб працы вядомага шпіка і крыміналіста, начальніка Маскоўскай вышуковай паліцыі Кашко Аркадзя Францавіча, ураджэнца г. Магілёва.

Музей ілюструе дзейнасць органаў унутраных спраў у розныя гістарычныя перыяды, у тым ліку ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На адкрытай пляцоўцы каля будынка выстаўлены рэтра-ўзоры міліцэйскай аўтамабільнай тэхнікі.

Экскурсія ў Музей крыміналістыкі МУС Рэспублікі Беларусь выклікала станоўчыя эмоцыі і ўражанні, экскурсанты выказалі жаданне яшчэ больш даведацца пра людзей і падзеі, звязаныя з гісторыяй праваахоўных органаў. 

2026_04_01_01.jpg 2026_04_01_02.jpg 2026_04_01_03.jpg

2026_04_01_04.jpg 2026_04_01_05.jpg