31 сакавіка 2026 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася алімпіяда па нямецкай мове паміж ВНУ, арганізаваная кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці. Мэтай алімпіяды з'яўляецца выяўленне адоранай творчай моладзі і павышэнне матывацыі студэнтаў і школьнікаў да вывучэння нямецкай мовы.

У Алімпіядзе прынялі ўдзел студэнты нашага факультэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў, Акадэміі Упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Да ўдзелу таксама былі запрошаны і навучэнцы старэйшых класаў Ліцэя БДУ, некалькіх агульнаадукацыйных устаноў, гімназій. Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны заданні на праверку розных кампетэнцый, неабходных сучасным спецыялістам для выканання прафесійных задач. Алімпіяда ўключала тры этапы (лексіка-граматычны тэст, аўдыятэст і вуснае выказванне па актуальнай грамадска-сацыяльнай тэме).

Віншуем пераможцаў і жадаем усім далейшых поспехаў! 

2026_03_31_01.jpg 2026_03_31_02.jpg 2026_03_31_03.jpg

2026_03_31_04.jpg 2026_03_31_05.jpg 2026_03_31_06.jpg