18 лютага 2026 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца Моладзевы круглы стол "Вынікі старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС: дасягненні і перспектывы".

Арганізатарам мерапрыемства выступае кафедра еўразійскіх даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты.

Мэта мерапрыемства – пашырэнне прафесійнага кругагляду і творчага ўзаемадзеяння моладзі. Па выніках правядзення круглага стала будзе апублікаваны электронны зборнік.

Асноўныя секцыйныя напрамкі работы і праблемныя пытанні, прапанаваныя да разгляду:

Адкрыццё круглага стала адбудзецца 18 лютага 2026 г. у 14.30 па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 520. 

Форма правядзення: вочная. Для замежных удзельнікаў– анлайн.

Парадак удзелу:

  1. Да 14 лютага 2026 г. – рэгістрацыя ўдзельнікаў у электроннай форме (адпраўка заяўкі на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Прозвішча_заяўка круглы стол»).
  2. 17 лютага 2026 г. – рассыланне запрашэнняў зарэгістраваным удзельнікам.
  3. Да 14 лютага 2026 г. – прадстаўленне ўдзельнікамі тэксту артыкула на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Прозвішча_круглы стол».

Патрабаванні да афармлення і шаблон заяўкі ТУТ.

Удзел у круглым стале – бясплатны. Усе выдаткі па знаходжанні ў Мінску – за кошт накіроўваючага боку. Пры неабходнасці, для замежных удзельнікаў прадугледжана магчымасць анлайн удзелу.

Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 212 96 11.