Заяўкі – да 15 мая 2026 г.

З 09 лютага 2026 г. па 01 чэрвеня 2026 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіцца конкурс эсэ для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Маладыя галасы Еўразіі. Еўразійскі эканамічны шлях». Арганізатарам мерапрыемства выступае кафедра еўразійскіх даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з АНА "Інстытут прыгранічнага супрацоўніцтва і інтэграцыі" (г. Белгарад, Расійская Федэрацыя), ГА "Інстытут рэгіянальных даследаванняў і супрацоўніцтва" (Рэспубліка Арменія).

Конкурс накіраваны на набліжэнне навуковых даследаванняў моладзі да актуальнай еўразійскай тэматыкі, пашырэнне прафесійнага кругагляду і стварэнне творчага ўзаемадзеяння паміж навучальнымі ўстановамі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Для ўдзелу канкурсантам неабходна падрыхтаваць даследчую работу ў фармаце эсэ ў адпаведнасці з тэматыкай адной з трох секцый:

Канкурсантам прапануецца падзяліцца сваімі разважаннямі на адну з абазначаных тэм і прадставіць варыянты развіцця ЕАЭС у бліжэйшай перспектыве.

Парадак удзелу:

Патрабаванні да афармлення і шаблон заяўкі ТУТ.

Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат удзельніка. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і атрымаюць магчымасць апублікаваць конкурсную работу ў зборніку матэрыялаў Моладзевага круглага стала кафедры еўразійскіх даследаванняў (люты 2027 г.).

Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 212 96 11.