Факультэт міжнародных адносін — гэта вядучы вучэбна-навуковы цэнтр па падрыхтоўцы спецыялістаў-міжнароднікаў у Рэспубліцы Беларусь.
Шматвяковая гісторыя беларускага народа непарыўна звязана з развіццём дружбы і партнёрства з многімі народамі, а таксама добрасуседскіх адносін з сумежнымі дзяржавамі. Голас беларусаў у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адлюстроўвае міралюбівы характар народа, які неаднаразова ў гісторыі перажываў трагічныя моманты і з годнасцю выходзіў з цяжкіх сітуацый.
З першых дзён набыцця суверэнітэту маладая беларуская дзяржава, абапіраючыся на вопыт і веды папярэдняга пакалення беларусаў – спецыялістаў па міжнародных адносінах, стала фарміраваць дыпламатычную службу Рэспублікі Беларусь, а таксама структуры на прадпрыемствах і арганізацыях, арыентаваных на знешнепалітычную і знешнеэканамічную дзейнасць. У мэтах рэалізацыі задач, пастаўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам на знешнім контуры, у 1995 годзе было прынята рашэнне аб стварэнні факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
За перыяд з 1995 года падрыхтавана больш за 10 тыс. выпускнікоў, факультэт міжнародных адносін БДУ стаў вядучым навучальна-навуковым падраздзяленнем у краіне па падрыхтоўцы спецыялістаў у сферы міжнароднай дзейнасці.
Сучасны корпус факультэта міжнародных адносін быў урачыста адкрыты ў 2012 годзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам. Факультэт забяспечаны сучасным абсталяваннем, што дае магчымасць арганізоўваць адукацыйны працэс з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
КАНКУРЭНТНЫЯ ПЕРАВАГІ ФМА
- «спалучэнне» навучальных дысцыплін спецыяльнасцей і моўных дысцыплін (прыкладна ў суадносінах 60% да 40%);
- комплексны міждысцыплінарны падыход да падрыхтоўкі спецыялістаў-міжнароднікаў (фарміраванне кампетэнцый ва ўзаемазвязаных сферах міжнародных адносін, міжнароднага права, сусветнай эканомікі, менеджменту, міжнароднай лагістыкі, усходазнаўства, асваенне практыкі вядзення перагавораў і дзелавой перапіскі на замежных мовах);
- наяўнасць 9 спецыяльнасцяў бакалаўрыяту, з якіх 5 (міжнародныя адносіны, усходазнаўства, міжнародная лагістыка, міжнародная канфлікталогія, афрыканістыка) – толькі на ФМА;
- спецыяльнасці ФМА штогод займаюць першыя месцы па прахадных балах у рэйтынгу БДУ (2024 г. – 1 месца). Пры паступленні на бюджэт у 2024 годзе сярэдні бал ЦТ і ЦЭ – 392;
- 3 профілі адукацыі ("Сацыяльныя навукі, журналістыка і інфармацыя" (міжнародныя адносіны, міжнароднае права, сусветная эканоміка, міжнародная канфлікталогія); "Бізнес, кіраванне і права" (менеджмент у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці, міжнароднае права), "Службы" (мытная справа, міжнародная лагістыка);
- выкладанне 15 замежных моў;
- сістэмная работа з замежнымі навучэнцамі (27 працэнтаў замежных навучэнцаў ад агульнай колькасці навучэнцаў з 20+ краін);
- 3 міжнародныя сумесныя магістарскія праграмы з выдачай двух дыпломаў;
- 5 прафілізацый англамоўнай магістратуры;
- карпаратыўная сетка выпускнікоў факультэта (10000 + выпускнікоў).
БАЧАННЕ ФМА
Падрыхтоўка спецыялістаў у сферы міжнароднай дзейнасці, накіраваная на фарміраванне ў навучэнцаў глыбокіх прафесійных ведаў, высокай асабістай культуры, патрыятызму, здольнасці да дзяржаўнага мыслення і адстойвання нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне, умення працаваць у полікультурным міжнародным асяроддзі, якое хутка змяняецца. Міжнародная дзейнасць ахоплівае не толькі традыцыйную знешнепалітычную сферу (дыпламатычную), але і прадстаўлена ў дзейнасці любога органа дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці, прадугледжвае гуманітарнае і інфармацыйнае вымярэнне, узаемадзеянне ў міжнародна-прававой сферы.
СТРАТЭГІЧНАЯ МЭТА РАЗВІЦЦЯ ФМА
Умацаваць лідарства ФМА БДУ як вядучага вучэбна-навуковага цэнтра па падрыхтоўцы спецыялістаў-міжнароднікаў у Рэспубліцы Беларусь, экспертнага і рэсурснага цэнтра па забеспячэнні міжнароднай дзейнасці ў інтарэсах развіцця Рэспублікі Беларусь.
ГІСТОРЫЯ
У Беларускім дзяржаўным універсітэце на базе кафедраў гістарычнага факультэта была распачата падрыхтоўка па спецыяльнасці "міжнародныя адносіны" ў 1992 годзе. Як самастойнае падраздзяленне факультэт міжнародных адносін быў створаны 1 кастрычніка 1995 года. У сувязі з павелічэннем колькасці студэнтаў і выкладчыкаў восенню 1997 г. факультэт атрымаў у сваё распараджэнне асобны будынак па вул. Акадэмічнай, 25. Ініцыятыва стварэння факультэта належыць доктару гістарычных навук, прафесару А.В.Шарапе, які на той момант узначальваў кафедру міжнародных адносін на гістарычным факультэце БДУ.
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ
На факультэце вядзецца навучанне:
па 9 спецыяльнасцях адукацыйных праграм агульнай вышэйшай адукацыі (бакалаўрыят):
- Міжнародныя адносіны
- Афрыканістыка
- Міжнароднае права
- Сусветная эканоміка
- Мэнэджмент (у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці)
- Мытная справа
- «Усходазнаўства»
- Міжнародная канфлікталогія
- Міжнародная лагістыка
па 6 спецыяльнасцях паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратуры):
- Міжнародныя адносіны (на рускай і англійскай мовах)
- Юрыспрудэнцыя (Міжнароднае права)
- Сусветная эканоміка (на рускай і англійскай мовах)
- Менеджмент (Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў)
- Дзяржаўнае кіраванне
- Усходазнаўства (Дзелавая камунікацыя з краінамі Азіі)
па 9 спецыяльнасцях аспірантуры і дактарантуры:
- Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі
- Сусветная эканоміка
- Грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права
- Міжнароднае права, еўрапейскае права
- Палітычныя інстытуты, этнапалітычная канфлікталогія, нацыянальныя і палітычныя працэсы і тэхналогіі
- Тэорыя мовы
- Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства
- Мовы народаў замежных краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, абарыгенаў Амерыкі і Аўстраліі (усходнія мовы)
- Тэорыя і гісторыя культуры
СТРУКТУРА
У структуру факультэта ўваходзяць 10 кафедр, Вучэбны цэнтр падтрымкі адукацыйнага працэсу, Цэнтр міжнародных даследаванняў, 10 моўных і краінавых навучальных і даследчых цэнтраў. Навукова-педагагічную працу на факультэце ажыццяўляюць звыш 250 супрацоўнікаў, сярод якіх 17 дактароў навук і 77 кандыдатаў навук. Сярэдні ўзрост прафесарска-выкладчыцкага складу – 45 гадоў.
Цяпер на факультэце міжнародных адносін па адукацыйных праграмах падрыхтоўкі бакалаўраў, спецыялістаў (9 спецыяльнасцей) і магістратуры (6 спецыяльнасцей), аспірантуры і дактарантуры (9 спецыяльнасцей) навучаецца 2072 чалавек, з іх па адукацыйных праграмах падрыхтоўкі бакалаўраў, спецыялістаў – 1,4 тыс. чалавек, у магістратуры – звыш 149.
ФМА сёння — гэта шматнацыянальны, полікультурны студэнцкі калектыў. Колькасць навучэнцаў з ліку замежных грамадзян складае 431 чалавек з 25 краін, з іх студэнтаў – 233 з 15 краін, магістрантаў – 17, аспірантаў – 44.
ФМА вядзе актыўную прафарыентацыйную работу сярод абітурыентаў. Для навучэнцаў 10–11 класаў агульнаадукацыйных школ функцыянуюць Школа будучага мытніка, Школа будучага лагіста-міжнародніка, Школа будучых эканамістаў-міжнароднікаў, навучанне ў якіх дазваляе сфарміраваць комплекснае ўяўленне аб спецыяльнасцях факультэта, перспектывах прафесійнай кар'еры, а таксама пазнаёміцца з факультэтам, яго выкладчыкамі і студэнтамі.
АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС
Асаблівасцю адукацыйнага працэсу на ФМА з'яўляецца «спалучэнне» падрыхтоўкі па спецыяльнасці і па дзвюх замежных мовах.
Выкладаюцца 15 замежных моў, з іх 6 – усходніх.
З другога курса для студэнтаў ФМА арганізуюцца навучальныя і вытворчыя (па спецыяльнасці і замежных мовах) практыкі з мэтай атрымання імі практычных навыкаў працы ў якасці спецыялістаў-міжнароднікаў.
Істотны ўклад у фарміраванне акадэмічных, сацыяльна-асобасных і прафесійных кампетэнцый студэнтаў уносяць рэгулярныя сустрэчы студэнтаў і выкладчыкаў з кіраўнікамі мясцовых органаў улады і арганізацый-заказчыкаў кадраў, дзяржаўнымі дзеячамі Рэспублікі Беларусь і краін-партнёраў, вядомымі вучонымі, беларускімі і замежнымі дыпламатамі, прадстаўнікамі буйнейшых міжнародных кампаній.
НАВУКОВАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
За гады існавання ФМА сфармаваліся навуковыя школы ў галіне міжнародных адносін, міжнароднага права, усходазнаўства, прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта ўносіць істотны ўклад у развіццё навуковых даследаванняў у сферы сусветнай эканомікі, міжнароднага турызму і гасціннасці, мытнай справы і міжнароднай лагістыкі, у дзейнасць нацыянальнай і міжнароднай экспертнай супольнасці па актуальных тэмах.
За перыяд з 1998 г. па цяперашні час аспірантамі і супрацоўнікамі факультэта абаронены 17 доктарскіх і 80 кандыдацкіх дысертацый.
Штогод праводзіцца больш за 50 міжнародных навуковых мерапрыемстваў, асноўнымі з якіх з'яўляюцца міжнародныя канферэнцыі "Беларусь у сучасным свеце" і "Міжкультурная камунікацыя і прафесійнае навучанне замежным мовам". Выдаюцца “Журнал Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Міжнародныя адносіны” (на англійскай мове), “Журнал міжнароднага права і міжнародных адносін”, зборнік “Актуальныя праблемы міжнародных адносін і глабальнага развіцця”, якія ўключаны ў Пералік ВАК Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.
Цэнтр міжнародных даследаванняў ФМА БДУ быў створаны ў красавіку 2000 г. як структурнае падраздзяленне БДУ ў выніку сумеснай ініцыятывы БДУ і МЗС Рэспублікі Беларусь. Цэнтр з'яўляецца партнёрам Форума Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ад Рэспублікі Беларусь.
Функцыянуе 6 студэнцкіх даследчых лабараторый, 36 даследчых гурткоў і клубаў. Штогод СНДЛы становяцца пераможцамі конкурсаў БДУ. Лепшымі моладзевымі праектамі БДУ ў галіне навукі ў розныя гады станавіліся: ініцыятыва "Мадэляванне ААН", якое ўпершыню для беларускіх студэнтаў было праведзена факультэтам у 1999 годзе; студэнцкая лабараторыя "СТАРТ", Школа па міжнародным касмічным праве. У 2024 годзе ўпершыню былі праведзены "Мадэляванне ШАС", "Мадэляванне Сусветнай турысцкай арганізацыі". Штогод праводзіцца Кейс-чэмпіянат БДУ па міжнароднай праблематыцы, конкурс эсэ для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў "Маладыя галасы Еўразіі" і інш.
Факультэт праводзіць штогадовую канферэнцыю студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Кафедры ФМА выступаюць арганізатарамі студэнцкіх конкурсаў і алімпіяд, такіх як: Адкрытая алімпіяда БДУ па сусветнай эканоміцы, Універсітэцкая прадметная алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа», Міжвузаўскія алімпіяды па нямецкай, польскай мове, фанетычныя конкурсы і алімпіяды па замежных мовах і інш.
Нашы студэнты з'яўляюцца пераможцамі шэрагу міжнародных конкурсаў, такіх як Конкурс па міжнародным публічным праве імя Ф. Джэсапа, Конкурс па міжнародным касмічным праве імя М. Лахса, Конкурс па медыяправе імя М. Прайса, Конкурс па міжнародным гуманітарным праве імя Ф. Мартэнса і інш.
НАШЫ ВЫПУСКНІКІ
Выпускнікі ФМА – гэта спецыялісты ў сферы міжнароднай дзейнасці, якія звязалі сваю працоўную кар'еру з рэальным сектарам эканомікі, паспяхова развіваюць уласную справу, працягваюць навуковую і педагагічную кар'еру.
Сёння выпускнікі ФМА працуюць у Міністэрстве замежных спраў, Дзяржаўным мытным камітэце і іншых міністэрствах і ведамствах краіны, у структурах міжнародных арганізацый. У адрас ФМА накіроўваюцца вусныя і пісьмовыя падзякі, у якіх адзначаюцца высокія прафесійныя і асабістыя якасці прадстаўнікоў нашага вялікага і згуртаванага калектыва.
АКАДЭМІЧНАЯ МАБІЛЬНАСЦЬ, СТУДЭНЦКАЕ ЖЫЦЦЁ
На працягу навучальнага года некалькі соцень студэнтаў ФМА БДУ ўдзельнічаюць у розных праграмах акадэмічнай мабільнасці. Гэта не толькі кароткатэрміновыя візіты, канферэнцыі, семінары, конкурсы ці адна- і двухтыднёвыя школы, але яшчэ і навучанне на працягу ад 3 месяцаў да года ў прэстыжных універсітэтах.
На факультэце актыўна дзейнічаюць студэнцкія грамадскія арганізацыі. Студэнцкі актыў з'яўляецца важным удзельнікам адукацыйнага працэсу на факультэце, праводзіць больш за 100 мерапрыемстваў у год, з якіх самымі яркімі з'яўляюцца «Hello, першакурснік ФМА», «Вялікія гонкі», «Містэр ФМА»/«Міс ФМА», Дзень міжкультурнага яднання, комплекс мерапрыемстваў да Дня Перамогі, Капуснік ФМА, Кейс-Чэмпіянат, навукова-пазнавальная віктарына "Хто хоча стаць дыпламатам?", Дзень нараджэння ФМА і многія іншыя.
Студэнты ФМА бяруць удзел ва ўсіх мерапрыемствах БДУ, рэспубліканскага і гарадскога ўзроўню, накіраваных на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, а таксама валанцёрскім руху. Штогод ладзяцца дабрачынныя канцэрты і акцыі ў школах-інтэрнатах.