19 мая 2025 года прадстаўнікі кампаніі «Тэлс Карга» Астаповіч А. Б, камерцыйны дырэктар, Лутава М. Н., менеджар па персанале і Бурш В. Ю., спецыяліст па персанале, правялі сустрэчу са студэнтамі першага курса спецыяльнасці "Міжнародная лагістыка".

Падчас сустрэчы студэнты даведаліся аб арганізацыі працы ў кампаніі, карпаратыўных традыцыях, дрэс-кодзе, правілах і асаблівасцях міжнародных грузаперавозак. Студэнтаў таксама зацікавілі магчымасці праходжання практыкі ў кампаніі. 

2025_05_19_01.jpg 2025_05_19_02.jpg 2025_05_19_03.jpg