26 сакавіка 2025 г. адбылося шостае мерапрыемства з цыкла сустрэч сумеснай ініцыятывы факультэта міжнародных адносін БДУ і Моладзевай рады пры Савеце Рэспублікі. Гэта ініцыятыва накіравана на развіццё ў студэнтаў грамадзянскасці і патрыятызму, адлюстраванне ролі моладзі ў сістэме кіравання дзяржавай.

Спікерам выступіла старшыня Моладзевай рады пры Савеце Рэспублікі Аліна Андрэеўна Рацькова.

Падчас сустрэчы Аліна Андрэеўна закранула тэматыку супольнасці Беларусі і Расіі ў кантэксце Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Таксама акцэнтавала ўвагу на важнасці моладзевых ініцыятыў у супрацоўніцтве нашых краін. Больш таго, яна расказала аб рэалізацыі бягучых праектаў у рамках мерапрыемстваў да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Студэнты праявілі вялікую цікавасць да тэматыкі, якая абмяркоўвалася.

2025_03_26_02_01.jpg 2025_03_26_02_02.jpg 2025_03_26_02_03.jpg