Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прыняць удзел у Конкурсе эсэ «Праблемы міжнародна-прававой кваліфікацыі і рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы на міжнароднай арэне», прысвечаны 30-годдзю факультэта міжнародных адносін, які адбудзецца з 15 сакавіка па 1 мая 2025 г. Партнёрамі Конкурсу эсэ з'яўляюцца Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, ГА "Беларускі фонд міру".

У конкурсе могуць прыняць удзел навучэнцы першай і другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі па юрыдычных спецыяльнасцях  вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя неапублікаваныя навуковыя артыкулы, напісаныя самастойна адным аўтарам і прысвечаныя даследаванню наступных напрамкаў:

Эсэ можа быць выканана на адной з дзяржаўных моў (рускай ці беларускай).

Пераможцаў Конкурсу эсэ вызначае журы да 1 мая 2025 г. і паведамляе аб гэтым пераможцам.

Пераможцамі Конкурсу эсэ становяцца ўдзельнікі, якія набралі максімальную колькасць балаў па выніках ацэнкі конкурсных работ. Пераможцы Конкурсу эсэ займаюць І, ІІ і ІІІ месца. Журы мае права ўстанаўліваць спецыяльныя намінацыі пераможцаў Конкурсу эсэ.

Пераможцы конкурсу эсэ атрымаюць каштоўныя падарункі і сувенірную прадукцыю арганізатараў і партнёраў конкурсу, а таксама дыпломы. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Конкурсу эсэ адбудзецца ва ўрачыстай абстаноўцы на факультэце міжнародных адносін.

Для ўдзелу ў Конкурсе эсэ неабходна адправіць у тэрмін з 15 сакавіка па 15 красавіка 2025 г. уключна заяўку праз электронную форму, прыклаўшы ў фармаце .docx файл з конкурснай работай у адпаведнай графе.

Доступ да рэгістрацыйнай спасылкі можна атрымаць па наступнай спасылцы.