Дыялогавая пляцоўка "Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь сёння" прайшла 20 лютага ў БДУ. Спікерамі выступілі начальнік кафедры супрацьпаветранай абароны ваеннага факультэта БДУ, палкоўнік Аляксандр Кавалёў і старшыня ВА РГА "Белая Русь" БДУ Марына Гутоўская. Усяго ўдзельнікамі сустрэчы сталі больш за 100 студэнтаў і супрацоўнікаў усіх факультэтаў ВНУ.

У ходзе сустрэчы студэнты актыўна задавалі госцю пытанні на тэму ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, прэстыжу ваеннай службы і яе тэхнічнага абсталявання, сацыяльнай абароны ваеннаслужачых і інш.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла ВА РГА "Белая Русь" БДУ сумесна з ваенным факультэтам.

А.В. Грабеннікаў, старшы выкладчык кафедры мытнай справы і міжнароднай лагістыкі

2025_02_20_01.jpeg 2025_02_20_02.jpg 2025_02_20_03.jpg