Подождите, идет загрузка сайта ...

Цэнтр даследаванняў свету створаны на факультэце міжнародных адносін БДУ на падставе Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа ад 24.10.2019 г. з мэтай правядзення навукова-даследчай дзейнасці, накіраванай на вывучэнне сучасных гуманітарных праблем міжнародна-прававога рэгулявання ўзброеных канфліктаў, падтрымання міру і ўстойлівага развіцця.

Дзейнасць Цэнтра накіравана на:

  • прыцягненне ўвагі навукоўцаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў да найбольш актуальных пытанняў падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, міжнароднага гуманітарнага права;
  • правядзенне навуковых даследаванняў у галіне падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, міжнароднага гуманітарнага права ва ўмовах рэалізацыі канцэпцыі ўстойлівага развіцця;
  • арганізацыю і правядзенне сумесна з БТЧК, іншымі гуманітарнымі арганізацыямі навукова-практычных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, выхаваўчых мерапрыемстваў і інш.;
  • распаўсюджванне ведаў аб міжнародным гуманітарным праве і папулярызацыю ідэй міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца;
  • уцягванне студэнтаў у правядзенне даследаванняў у галіне падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, міжнароднага гуманітарнага права, навучанне іх валанцёрскай працы ў рамках Клуба даследавання міжнароднага гуманітарнага права і права бяспекі.

Асноўныя напрамкі даследаванняў:

  • прававое рэгуляванне падтрымання міжнароднага міру і бяспекі;
  • дзейнасць міжнародных арганізацый у галіне падтрымання міжнароднага міру і бяспекі;
  • міжнароднае гуманітарнае права;
  • уплыў сучасных тэхналогій на падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі, віды ўзброеных канфліктаў, статус іх удзельнікаў, сродкі і метады вядзення вайны.

Дырэктар цэнтра: доктар юрыдычных навук, прафесар Доўгань Алена Фёдараўна, прафесар кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права факультэта міжнародных адносін БДУ. Кантакты: e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл.: + 375 29 608 5352 

 

Навукова-практычны цэнтр развіцця аграэкатурызму (НПЦРАТ) факультэта міжнародных адносін створаны рашэннем Савета факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з мэтай каардынацыі і аказання садзейніцтва ў вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай і інфармацыйна-аналітычнай працы ў галіне аграэкатурызму. Стварэнне цэнтра падтрымана Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларускім грамадскім аб'яднаннем «Адпачынак у вёсцы». Цэнтр з'яўляецца эксперыментальнай пляцоўкай для навуковых даследаванняў, дыялогу і публічных дыскусій па ключавых пытаннях развіцця аграэкатурызму.

Навукова-практычны цэнтр развіцця аграэкатурызму закліканы спрыяць рэалізацыі сумесных з айчыннымі і замежнымі партнёрамі навукова-даследчых праектаў па развіцці экалагічнага турызму, уключаючы і аграэкатурызм.

У даследаваннях Цэнтра асаблівая ўвага надаецца вывучэнню працэсаў развіцця аграэкатурызму, правядзенню навукова-аналітычных і прагнастычных даследаванняў у галіне экалагічнага турызму, у тым ліку і аграэкатурызму.

Важнейшая задача Цэнтра — падрыхтоўка і правядзенне навукова-практычных канферэнцый і семінараў па праблематыцы аграэкатурызму, арганізацыя маркетынгавых даследаванняў у сферы аграэкатурызму, якія спрыялі б устойліваму развіццю аграэкатурызму, з улікам спецыфікі нацыянальнай эканомікі і захавання прыроднай і культурнай разнастайнасці, арганізацыя практычнага навучання студэнтаў на аграсядзібах Беларусі .

Асноўныя напрамкі даследчай дзейнасці НПЦРАТ:

  • распрацоўка рэкамендацый па фармаванні і распаўсюджванні канкурэнтаздольнага турпрадукту Беларускага Палесся;
  • гісторыка-культурная спадчына як рэсурс рэгіянальнага развіцця турызму;
  • комплексная ацэнка тэндэнцый і наступстваў развіцця экалагічнага турызму;
  • выкарыстанне турысцка-рэкрэацыйных рэсурсаў кар'ерных вадаёмаў Беларусі для развіцця турызму.

Адрас: 220030,  г. Мінск, вул. Ленінградская 20, к. 1205
тэл.: +375 17 209 53 22


Мозговая Ольга Степановна

Дырэктар Цэнтра — старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму Вольга Сцяпанаўна Мазгавая. З 2000 г. працуе на кафедры міжнароднага турызму БДУ, мае больш за 30 навуковых публікацый па пытаннях развіцця экалагічнага турызму, сааўтар манаграфій: «Стратэгія ўстойлівага развіцця экалагічнага турызму ў Беларусі", "Сельскі турызм Беларусі: сучасны стан і перспектывы развіцця», вучэбных і вучэбна -метадычных дапаможнікаў па пытаннях развіцця міжнароднага турызму і экатурызму ў Беларусі. Стажыравалася ў Еўрапейскай Акадэміі EURAC горада Бальцана (Італія) ў рамках праекта ТEMPUS IB JEP 23015—2002; ва Універсітэце ім. Мацея Бела (Славакія). Галіна прафесійных інтарэсаў — комплексная ацэнка тэндэнцый і наступстваў развіцця экалагічнага турызму ў Беларусі і памежных краінах. 

Кантакты: тэл.: (017) 209 57 43, (017) 209 53 22, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр

У функцыі Цэнтра ўваходзіць інфармаванне прафесарска-выкладчыцкага складу, студэнтаў і супрацоўнікаў факультэта па пытаннях міжнароднай абстаноўкі і міжнародных адносін, міжнародных арганізацый, унутрыпалітычнай дзейнасці замежных краін. У гэтых мэтах вядуцца дасье і каталогі па дзяржавах і рэгіёнах, сістэматызуюцца розныя друкаваныя матэрыялы, статыстычныя дадзеныя.

Цэнтр праводзіць значную аналітычную працу: публікуе артыкулы ў навуковых і навукова-папулярных часопісах, аказвае садзейніцтва ў правядзенні розных навуковых мерапрыемстваў (канферэнцый, семінараў, "круглых сталоў").


Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 1113, 1114

тэл.: +375 17 209 57 70 


Прыбыткоўскі Фелікс ЗянонавічПрыбыткоўскі Фелікс Зянонавіч — кіраўнік цэнтра
Буяшова Таццяна СяргееўнаБуяшова Таццяна Сяргееўна — лабарант


 

Цэнтр даследаванняў знешняй палітыкі ЗША (ЦДЗПЗША) створаны рашэннем Савета факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з мэтай паглыбленага і ўсебаковага вывучэння знешнепалітычнай стратэгіі і міжнароднай палітыкі Злучаных Штатаў, месца і ролі ЗША ў сістэме сучасных міжнародных адносін. Цэнтр з'яўляецца пляцоўкай для навуковых даследаванняў, дыялогу і публічных дыскусій па ключавых пытаннях міжнароднай палітыкі ЗША.

Цэнтр даследаванняў знешняй палітыкі ЗША закліканы спрыяць больш глыбокаму разуменню характэрных рысаў і асаблівасцяў знешнепалітычнага механізму ЗША, фактараў, якія ўплываюць на фармаванне пазіцыі Злучаных Штатаў па актуальных міжнародных праблемах, з боку дзяржаўных служачых, журналістаў, выкладчыкаў і студэнтаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. ЦДЗПЗША — вядучая структура ў Беларусі для ўстанаўлення кантактаў і рэалізацыі сумесных праектаў з універсітэтамі і цэнтрамі ЗША, якія спецыялізуюцца на аналізе амерыканскай знешняй палітыкі і міжнароднай бяспекі.

У даследаваннях Цэнтра асаблівая ўвага надаецца вывучэнню канцэптуальных асноў знешняй палітыкі ЗША, а таксама доўгатэрміновых тэндэнцый сусветнага развіцця, якія ўздзейнічаюць на фармаванне знешнепалітычных прыярытэтаў Злучаных Штатаў.

Найважнейшая задача Цэнтра — вывучэнне асаблівасцяў і перспектыў развіцця адносін паміж ЗША і Рэспублікай Беларусь, выпрацоўка практычных рэкамендацый для знешнепалітычных ведамстваў, якія б спрыялі пераводу гэтых адносін у больш пазітыўнае і канструктыўнае рэчышча.

Асноўныя напрамкі даследчай дзейнасці ЦДЗПЗША:

  • Знешняя і ваенная палітыка ЗША;
  • ЗША і ядзерная бяспека;
  • Адносіны ЗША-Еўропа;
  • ЗША і НАТА

Адрас: 220030,  г. Мінск, вул. Ленінградская 20, к. 1206
тэл.: +375 17 209 53 47, факс: +375 17 209 57 42


 Розанов Анатолий Аркадьевич

Дырэктар Цэнтра — доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Аркадзьевіч Разанаў, абараніў доктарскую дысертацыю ў 1991 г. у Маскве на тэму «Заходнія канцэпцыі па ваенна-палітычных праблемах міжнароднай бяспекі (80-я гг.)», з 1992 г. працуе прафесарам кафедры міжнародных адносін БГУ, неаднаразова стажыраваўся і займаўся даследчай работой ва ўніверсітэтах ЗША. Прафесар А. А. Разанаў надрукаваў 12 манаграфій па пытаннях знешняй і ваеннай палітыкі ЗША, НАТА, еўрапейскай і міжнароднай бяспекі.

Кантакты: тэл. мабільны: +375 29 699 54 66, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Лабараторыя інфарматыкі факультэта міжнародных адносін была створана ў 1996 г. На сенняшні дзень лабараторыя мае тры камп'ютарныя класы. У іх праводзяцца заняткі, падчас якіх студэнты засвойваюць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі як з дапамогай выкладчыкаў, так і самастойна. На базе лабараторыі праходзяць заняткі па замежных мовах (англійская, нямецкая), эканоміцы і міжнародным турызме. Да паслуг студэнтаў доступ у Інтэрнэт і пастаянна абнаўляемая прававая база "Эталон", створаная Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, каб. 910
тэл.: +375 17 209 57 59


 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках