Кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права створана ў верасні 2000 г. у выніку выдзялення з кафедры міжнароднага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З моманту стварэння кафедры па май 2008 г. загадчыкам з'яўляўся прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт В. А. Астапенка. У цяперашні час кафедрай загадвае кандыдат юрыдычных навук, дацэнт А. В. Бабкіна.
Па тэмах даследаванняў апублікавана больш за 200 навуковых артыкулаў, тэзісаў дакладаў. У мэтах павышэння ўзроўню навучальнага працэсу выдадзена больш за 20 навучальных дапаможнікаў, практыкумаў і іншых вучэбна-метадычных матэрыялаў.
Кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права ўдзельнічае ў навуковай дзейнасці ФМА. Так, з 2009 г. кафедра ўдзельнічае ў выданні штогадовага зборніка навуковых прац "Актуальныя праблемы міжнароднага публічнага і міжнароднага прыватнага права", арганізуе работу секцыі "Міжнароднае прыватнае права" штогадовай міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларусь у сучасным свеце".
У 2012 г. пры падтрымцы кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права пачаў працу студэнцкі клуб па вывучэнні міжнароднага прыватнага права «Group of Private International Law Development», які з'яўляецца правапераемнікам гуртка міжнароднага прыватнага права.
Кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права ажыццяўляе падрыхтоўку навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 12.00.03 - "грамадзянскае права, прадпрымальніцкае права, сямейнае права, міжнароднае прыватнае права". У аспірантуры навучаецца 13 аспірантаў (з іх — 1 замежны грамадзянін), у магістратуры — 12 магістранта (з іх — 2 замежных грамадзяніна).
Кафедра забяспечвае падрыхтоўку кадраў на факультэце міжнародных адносін (спецыяльнасці: 1-24 01 01 "Міжнароднае права"; 1-26 02 02 10 "Менеджмент у сферы турызму", а таксама на юрыдычным і эканамічным факультэтах.
Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці "Міжнароднае права"і забяспечвае навучанне па спецыялізацыях "Міжнароднае прыватнае права", "Еўрапейскае права".
|