Подождите, идет загрузка сайта ...

Назва дысцыпліны Замежная мова - 2 (іспанская)
Курс навучання Магістратура
Семестр навучання 1-2
Колькасць крэдытаў 6
Прозвішча, імя, імя па бацьку выкладчыкаў Выкладчыкі італьянскай мовы кафедры раманскіх моў ФМА
Мэта вывучэння дысцыпліны

Забяспечыць падрыхтоўку спецыяліста, які валодае замежнай мовай як эфектыўным сродкам прафесійнай і навуковай дзейнасці, а таксама сродкам міжкультурнай камунікацыі спецыяліста, далучанага да навукі і культуры краін вывучаемай мовы.          

Сфарміраваць і развіць сацыяльна-прафесійную кампетэнцыю, якая спалучае ў сабе акадэмічныя (лінгвістычныя), сацыяльна-асобасныя (міжкультурныя) і прафесійныя (медыятыўные) кампетэнцыі для лінгвістычнага забеспячэння камунікацыі ў сферы прафесійнай дзейнасці

Прарэквізіты

Навучанне на базе 4-гадовага вывучэння мовы (фанетыка, чытанне, пісьмо, граматыка, маўленне, аўдзіраванне і пераклад) у рамках «Сацыяльна-бытавых і культурных зносін» (I-IV семестры), «Грамадска-палітычных зносін» (V семестр) і «Прафесійных зносін» (VI-VII семестры)

Змест дысцыпліны

Модуль № 1. Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі

Модуль № 2. Эканамічныя фактары ў гісторыі міжнародных адносін

Модуль № 3. Шматбаковае супрацоўніцтва РБ і  іспанамоўных краін ў міжнародных арганізацыях

Модуль № 4. Сусветная палітыка

Модуль № 5. Месца і роля ўсходнееўрапейскіх краін у міжнародных адносінах

Модуль № 6. Дыпламатыя і дыпламатычная служба

Модуль № 7. Міжнароднае гуманітарнае супрацоўніцтва

Літаратура, якая рэкамендуецца
  1. Калустова, О. М.. Бизнес-курс исп. яз. М., «Славянский дом книги», 2003.
  2. Козлов, А. А. Деловая переписка на исп. языке. М., «Менеджер», 2002г.
  3. Лойко, Л. В. Дипломатическая переписка. Мн., БГУ, 2007г.
  4. Туровер, Г. Я. 5000 полезных слов, выражений и терминов. Русско-испанский словарь-справочник. М., «Русский язык - Медиа», 2005г.
  5. Экк, В., Вилелья, К. Деловая переписка на испанском. М., АСТ-Астрель, 2005г.
Метады выкладання

Працэс навучання прадугледжвае спалучэнне аўдыторных і пазааўдыторных форм работы з мэтай навучання розным відам іншамоўнай маўленчай дзейнасці ў іх узаемасувязі і з улікам спецыфікі кожнага з іх.          

У ходзе навучання выкарыстоўваюцца праблемны, аўдыё-візуальны, граматыка-перакладны метады навучання. У працэсе авалодання навыкамі навуковага выступлення выкарыстоўваюцца таксама метад навуковай дыскусіі і метад экспертнай ацэнкі

Мова навучання Iспанская, руская (беларуская)
Умовы (патрабаванні), бягучы кантроль

Маніторынгавы кантроль праводзіцца ў форме вусных апытанняў па пройдзенай тэматыцы, дакладаў па найбольш актуальных тэмах агульнанавуковага і спецыяльнага характару з прыцягненнем найноўшых матэрыялаў з агульнанавуковай і спецыяльнай перыёдыкі, перакладу тэкстаў па спецыяльнасці, кантрольных работ па ўсіх аспектах і відах маўленчай дзейнасці з улікам іерархіі фармiруемых на гэтым этапе навыкаў і характэрных для яго сфер зносін.

Рубежны кантроль прадугледжвае не менш за дзве кантрольныя работы у семестр. Выніковы кантроль выкананне выніковага тэсту ў канцы семестра

Форма бягучай атэстацыі Экзамен

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках