Подождите, идет загрузка сайта ...

Назва дысцыпліны Шматбаковае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у міжнародных арганізацыях
Курс навучання Магістратура
Семестр навучання 1
Колькасць крэдытаў 2
Прозвішча, імя, імя па бацьку лектара ДАСТАНКА Алена Анатольеўна,
кандыдат палітычных навук, дацэнт
Мэта вывучэння дысцыпліны

Ставіцца мэта навучыць студэнтаў разбірацца ў праблемах фарміравання і развіцця самастойнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у глабальных, рэгіянальных і субрэгіянальных арганізацыях; вызначаць ўклад і эфектыўнасць ўдзелу рэспублікі ў шматбаковых міжурадавых аб'яднаннях

Прарэквізіты

Міжнародныя арганізацыі

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь

Змест дысцыпліны У ходзе асваення вучэбнай дысцыпліны вывучаюцца: прыярытэты шматбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь; дзейнасць і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у ААН; супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у міждзяржаўных утварэннях і аб'яднаннях на постсавецкай прасторы; Рэспубліка Беларусь і Рух недалучэння; сяброўства Рэспублікі Беларусь у АБСЕ; пытанні і напрамкі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Савета Еўропы; магчымасці партнёрства і супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і НАТА; Рэспубліка Беларусь і Еўрапейскі саюз: праблемы і напрамкі супрацоўніцтва; супрацоўніцтва Беларусі з субрэгіянальнымі еўрапейскімі арганізацыямі
Літаратура, якая рэкамендуецца

Ціхаміраў, А. В. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь у 1991-2011 гг. / А. В. Ціхаміраў. - Мінск: Права і эканоміка, 2014. - 278 с.

Метады выкладання

Праблемнае выкладанне на аснове структураваных электронных прэзентацый для лекцыйных заняткаў;асобасна арыентаваныя тэхналогіі, заснаваныя на актыўных формах і метадах навучання: «мазгавы штурм», метад сітуацыйнага мадэлявання, накіроўваемыя дыскусіі, мадэляванне перамоваў; праца ў групах; метад аналіз кейсаў

Мова навучання Руская
Умовы (патрабаванні), бягучы кантроль
  • выкананне прамежкавых тэстаў

  • рашэнне сітуацый з прэзентацыяй вынікаў

  • выкананне самастойна распрацаваных творчых заданняў, праектаў (індывідуальных або калектыўных)

  • вывучэнне артыкулаў па знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь (у тым ліку і на замежных мовах) і складанне на іх анатацый, рэцэнзій

Форма бягучай атэстацыі Залік

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках