Подождите, идет загрузка сайта ...

Назва дысцыпліны Замежная мова - 1 (французская)
Курс навучання Магістратура
Семестр навучання 1-2
Колькасць крэдытаў 11
Прозвішча, імя, імя па бацьку выкладчыкаў Выкладчыкі французскай мовы кафедры раманскіх моў ФМА
Мэта вывучэння дысцыпліны

Забяспечыць падрыхтоўку спецыяліста, які валодае замежнай мовай як эфектыўным сродкам прафесійнай і навуковай дзейнасці, а таксама сродкам міжкультурнай камунікацыі спецыяліста, далучанага да навукі і культуры краін вывучаемай мовы.          

Сфарміраваць і развіць сацыяльна-прафесійную кампетэнцыю, якая спалучае ў сабе акадэмічныя (лінгвістычныя), сацыяльна-асобасныя (міжкультурныя) і прафесійныя (медыятыўные) кампетэнцыі для лінгвістычнага забеспячэння камунікацыі ў сферы прафесійнай дзейнасці

Прарэквізіты

Навучанне на базе 4-гадовага вывучэння мовы (фанетыка, чытанне, пісьмо, граматыка, маўленне, аўдзіраванне і пераклад) у рамках «Сацыяльна-бытавых і культурных зносін» (I-IV семестры), «Грамадска-палітычных зносін» (V семестр) і «Прафесійных зносін» (VI-VII семестры)

Змест дысцыпліны

Модуль № 1. Беларусь і яе месца ў сусветным кантэксце.

Модуль № 2. Францыя ў сусветным кантэксце.

Модуль № 3. Міжкультурная кампетэнцыя ў глабалізаваным свеце.

Модуль № 4. Інавацыйныя тэхналогіі ў навуцы і грамадстве.

Модуль № 5. Актуальны рынак працы.

Модуль № 6. Прафесійные зносіны.

Модуль № 7. Навуковае даследаванне і тэрміналогія спецыяльнасці

Літаратура, якая рэкамендуецца

Французский язык

  1. Le Folcalvez F. Guide de la correspondance privée. – Paris: Editions de Vecchi S.A., 1998. – 255 p.
  2. Manuel de l’OTAN. Bureau de l’information et de la presse, Bruxelles, 2001. – 592 p.
  3. Girardet J., Gibbe C. Echo B2 : méthode de français. Paris : CLE international, 2010. – 196 p.
  4. Boularès M., Frérot J-L. Grammaire Progressive du français avec 400 exercices. Niveau avancé. Paris : Cle International, 1997. – 193 p.
  5. Sirejols E., Claude P. Le nouvel Entrainez-vous avec 450 nouveaux exercices. Niveau avancé. Paris : Cle International, 1997. – 225 p.
Метады выкладання

Працэс навучання прадугледжвае спалучэнне аўдыторных і пазааўдыторных форм работы з мэтай навучання розным відам іншамоўнай маўленчай дзейнасці ў іх узаемасувязі і з улікам спецыфікі кожнага з іх.          

У ходзе навучання выкарыстоўваюцца праблемны, аўдыё-візуальны, граматыка-перакладны метады навучання. У працэсе авалодання навыкамі навуковага выступлення выкарыстоўваюцца таксама метад навуковай дыскусіі і метад экспертнай ацэнкі

Мова навучання Французская, руская (беларуская)
Умовы (патрабаванні), бягучы кантроль

Маніторынгавы кантроль праводзіцца ў форме вусных апытанняў па пройдзенай тэматыцы, дакладаў па найбольш актуальных тэмах агульнанавуковага і спецыяльнага характару з прыцягненнем найноўшых матэрыялаў з агульнанавуковай і спецыяльнай перыёдыкі, перакладу тэкстаў па спецыяльнасці, кантрольных работ па ўсіх аспектах і відах маўленчай дзейнасці з улікам іерархіі фармiруемых на гэтым этапе навыкаў і характэрных для яго сфер зносін.

Рубежны кантроль прадугледжвае не менш за дзве кантрольныя работы у семестр. Выніковы кантроль выкананне выніковага тэсту ў канцы семестра

Форма бягучай атэстацыі

Курсавы праект

Кандыдацкі экзамен

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках