У функцыі Цэнтра ўваходзіць інфармаванне прафесарска-выкладчыцкага складу, студэнтаў і супрацоўнікаў факультэта па пытаннях міжнароднай абстаноўкі і міжнародных адносін, міжнародных арганізацый, унутрыпалітычнай дзейнасці замежных краін. У гэтых мэтах вядуцца дасье і каталогі па дзяржавах і рэгіёнах, сістэматызуюцца розныя друкаваныя матэрыялы, статыстычныя дадзеныя.
Цэнтр праводзіць значную аналітычную працу: публікуе артыкулы ў навуковых і навукова-папулярных часопісах, аказвае садзейніцтва ў правядзенні розных навуковых мерапрыемстваў (канферэнцый, семінараў, "круглых сталоў").
Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 1113, 1114
тэл.: +375 17 209 57 70
Прыбыткоўскі Фелікс Зянонавіч — кіраўнік цэнтра
Буяшова Таццяна Сяргееўна — лабарант