Подождите, идет загрузка сайта ...

МАТЭРЫЯЛЫ НАВУКОВЫХ ЗБОРНІКАЎ І КАНФЕРЭНЦЫЙ

Вестник БООПРЯИ. Научно-методический журнал. – 1/2017 (10).

НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ РАБОТА

Навуковыя напрамкі кафедры: псіхалагічныя і лінгваметадычныя асновы навучання рускай мове як замежнай: стратэгіі авалодання мовай і стратэгіі навучання, узроўневая канцэпцыя валодання мовай, прафесійна-модульны падыход да навучання. Кафедра тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай з'яўляецца базавай кафедрай па РКИ. Кафедра вядзе рознанакiраваную дзейнасць, якая ахоплівае вялікае кола праблем і задач, як:

1) забеспячэнне работы курсаў павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў рускай мовы як замежнай; 

2) працу па арганізацыі перападрыхтоўкі спецыялістаў па рускай мове як замежнай; 

3) правядзенне рэспубліканскіх фестываляў замежных студэнтаў; 

4) рэгулярнае правядзенне міжнародных канферэнцый "Тэорыя і практыка выкладання рускай мовы як замежнай: дасягненні, праблемы і перспектывы развіцця"; 

5) рэгулярнае правядзенне алімпіяды па рускай мове для замежных студэнтаў у фармаце фестываляў; 

6) распрацоўка тыпавых праграм па рускай мове як замежнай для вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Кафедральная навукова-даследчая тэма: "Комплекснае навукова-метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу па рускай мове як замежнай".

Навуковая праблематыка выкладчыкаў кафедры:

  • Узроўневая канцэпцыя валодання замежнай мовай·  
  • Структура, змест і дынаміка станаўлення моўнай асобы: псіхолага-лінгвістычныя і лінгвадыдактычны аспекты·      
  • Кагнітыўна-працэсуальныя і інтэлектуальна-маўленчыя стратэгіі апрацоўкі інфармации пры авалоданні мовай·     
  • Стратэгіі авалодання рускай мовай як замежнай і стратэгіі навучання·   
  • Дыягностыка маўленчага развіцця·       
  • Ўспрыманне вуснага навуковага маўлення·        
  • Асаблівасці нацыянальнага дыскурсу і этнічныя стэрэатыпы·       
  • Кагнітыўная лінгвістыка·        
  • Кампутарная лінгвістыка·       
  • Кагнітыўныя і камунікатыўныя стылі.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках