Подождите, идет загрузка сайта ...

       Разумеючы ўсю важнасць навукова-даследчай работы ва ўстанове вышэйшай адукацыі, выкладчыкі кафедры раманскіх моў, надаюць асаблівую ўвагу гэтаму напрамку.
      У 2015 годзе кафедра завяршыла працу па тэме «Спосабы і сродкі фарміравання прафесійна-моўнай кампетэнцыі студэнтаў міжнароднікаў ў нямоўныя ВНУ (французская, іспанская, італьянская, партугальская мовы)». Яе вынікі прадстаўлены ў навуковых публікацыях, разгледжаны і абмеркаваны на штогадовых навукова-практычных канферэнцыях, у якіх прымаюць удзел педагогі кафедры.

       З 2016 года навуковая дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры вядзецца ў рамках названай ніжэй тэмы.


ТЭМА НДР
кафедры раманскіх моў на перыяд 2016—2020 гг. 

«Міжкультурная камунікацыя як аснова навучання замежным мовам (французская, іспанская, італьянская, партугальская)
на факультэце міжнародных адносін БДУ»

Этапы працы у рамках названай тэматыкі:

2016 г. — Тэарэтычныя асновы развіцця міжкультурнай камунікацыі.

2017 г. — Міжкультурны падыход у навучанні замежным мовам.

2018 г. — Фарміраванне навыкаў міжкультурнай камунікацыі ў працэсе навучання замежным мовам.

2019 г. — Выкарыстанне сучасных тэхналогій у фарміраванні міжкультурных кампетэнцый у навучанні замежнай мове.

2020 г. — Тэхналогія стварэння вучэбна-метадычнага забеспячэння ў фарміраванні міжкультурнай камунікацыі.


Чаканыя вынікі

Тэарэтычныя:

— разработка тэарэтычных аспектаў канцэпцыі міжкультурнай адукацыі ў сістэме іншамоўнай падрыхтоўкі студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ.

Практычныя:

— распрацоўка сучаснага навукова-метадычнага і вучэбна-метадычнага забеспячэння для фарміравання навыкаў міжкультурнай камунікацыі пры навучанні спецыялістаў-міжнароднікаў.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках