|
||||||||||||||||
Кафедра ўсходніх моў створана 1 кастрычніка 2021 г. шляхам падзелу кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу на дзве самастойныя структуры.
Кафедра мовазнаўства і краіназнаўства Усходу была створана ў верасні 1996 г. на факультэта міжнародных адносін і першапачаткова называлася кафедрай усходніх моў. З 1 верасня 2001 г. была адкрыта спецыяльнасць "Лінгвакраіназнаўства", па якой кафедра з'яўляецца выпускаючай. З 1999 г. па 2014 г. кафедрай кіраваў прафесар, доктар філалагічных навук Аляксандр Мікалаевіч Гардзей. З лістапада 2014 г. па цяперашні час загадчыкам кафедры з'яўляецца кандыдат гістарычных навук Віталь Расціслававіч Баравы. У 2011 г. кафедра ўсходніх моў была перайменавана ў кафедру мовазнаўства і краіназнаўства Усходу. На базе кафедры і пры падтрымцы пасольстваў былі адкрыты цэнтры турэцкай мовы, персідскай мовы, карэйскай мовы, Рэспубліканскі цэнтр кітаязнаўства «Іерогліф» (з 12 верасня 2006 г. перайменаваны ў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя), а таксама дзейнічае Беларуская асацыяцыя ўсходазнаўцаў "Тайга" . На кафедры адкрыта магістратура па спецыяльнасці 1-23 80 05 — Тэорыя мовы, 1-23 81 07 ‑ Усходазнаўства, а таксама аспірантура і дактарантура па спецыяльнасцях: 10.02.19 — тэорыя мовы, 10.02.19 — Тэорыя мовы, 10.02.20 — Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства, 10.02.22 — Мовы народаў замежных краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, абарыгенаў Амерыкі і Аўстраліі (ўсходнія мовы), 24.00.01 — Тэорыя і гісторыя культуры. Выкладчыкі кафедры рэгулярна прымаюць удзел у розных навуковых і навукова-практычных канферэнцыях, у тым ліку і за межамі Рэспублікі Беларусь. Сіламі прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры ўсходніх моў рэгулярна праводзіцца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Кітайская цывілізацыя ў дыялогу культур", а таксама сумесна з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Міжнародная навуковая канферэнцыя "Кітай у сучасным свеце" і форумы маладых кітаязнаўцаў. Кафедра ўсходніх моў падтрымлівае пастаянныя навуковыя сувязі з іншымі кафедрамі і факультэтамі БДУ. |
||||||||||||||||
Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, каб. 1107 тэл.: +375 17 209 57 74 , факс: +375 17 209 57 42, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. |