Подождите, идет загрузка сайта ...

Склад кафедры fas fa-user-tie
Вучэбны працэс fas fa-business-time
Студэнту fas fa-book-reader
Магістратура fas fa-user-graduate
Аспірантура fas fa-glasses
Навуковая работа fas fa-laptop
Гісторыя fas fa-history
Навіны fas fa-newspaper
Кафедра ўсходніх моў створана 1 кастрычніка 2021 г. шляхам падзелу кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу на дзве самастойныя структуры.

Кафедра мовазнаўства і краіназнаўства Усходу была створана ў верасні 1996 г. на факультэта міжнародных адносін і першапачаткова называлася кафедрай усходніх моў. З 1 верасня 2001 г. была адкрыта спецыяльнасць "Лінгвакраіназнаўства", па якой кафедра з'яўляецца выпускаючай. З 1999 г. па 2014 г. кафедрай кіраваў прафесар, доктар філалагічных навук Аляксандр Мікалаевіч Гардзей. З лістапада 2014 г.  па цяперашні час загадчыкам кафедры з'яўляецца кандыдат гістарычных навук Віталь Расціслававіч Баравы. У 2011 г. кафедра ўсходніх моў была перайменавана ў кафедру мовазнаўства і краіназнаўства Усходу.

На базе кафедры і пры падтрымцы пасольстваў былі адкрыты цэнтры турэцкай мовы, персідскай мовы, карэйскай мовы, Рэспубліканскі цэнтр кітаязнаўства «Іерогліф» (з 12 верасня 2006 г. перайменаваны ў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя), а таксама дзейнічае Беларуская асацыяцыя ўсходазнаўцаў "Тайга" .

На кафедры адкрыта магістратура па спецыяльнасці 1-23 80 05 — Тэорыя мовы, 1-23 81 07 ‑ Усходазнаўства, а таксама аспірантура і дактарантура па спецыяльнасцях: 10.02.19 — тэорыя мовы, 10.02.19 — Тэорыя мовы, 10.02.20 — Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства, 10.02.22 — Мовы народаў замежных краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, абарыгенаў Амерыкі і Аўстраліі (ўсходнія мовы), 24.00.01 — Тэорыя і гісторыя культуры.

Выкладчыкі кафедры рэгулярна прымаюць удзел у розных навуковых і навукова-практычных канферэнцыях, у тым ліку і за межамі Рэспублікі Беларусь. Сіламі прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры ўсходніх моў рэгулярна праводзіцца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Кітайская цывілізацыя ў дыялогу культур", а таксама сумесна з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Міжнародная навуковая канферэнцыя "Кітай у сучасным свеце" і форумы маладых кітаязнаўцаў. Кафедра ўсходніх моў падтрымлівае пастаянныя навуковыя сувязі з іншымі кафедрамі і факультэтамі БДУ.

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, каб. 1107
тэл.: +375 17 209 57 74 , факс: +375 17 209 57 42, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1440 гасцей і ніводнага зарэгістраванага