Нарадзіўся ў 1948 г. у вёсцы Катаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1975–1993 гг. выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі СССР, адначасова ў 1985–1993 гг. працаваў намеснікам дэкана гістарычнага факультэта, дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі БДУ. У 1993–1996 гг. на дыпламатычнай працы ў МЗС Рэспублікі Беларусь; працаваў дарадцам, дарадцам-пасланнікам, Часовым Павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. З 1996 г. зноў у БДУ: намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін; дацэнт, а з 2001 г. – прафесар кафедры міжнародных адносін. У 2002–2014 гг. – рэктар УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна». З мая 2014 г. – прафесар кафедры міжнародных адносін БДУ. З верасня 2015 г. – загадчык кафедры міжнародных адносін БДУ.
Аўтар каля 140 навуковых прац, у тым ліку, 37 навукова-метадычных і вучэбна-метадычных публікацый. У кандыдацкай дысертацыі даследаваў працэс сацыялістычных пераўтварэнняў у заходніх абласцях Беларусі ў 1944–1950 гг. Упершыню ў беларускай гістарычнай навуцы ажыццявіў сістэмны аналіз транзітыўнага перыяду пераўтварэнняў у Рэспубліцы Польшча ў 1989–1999 гг. і ў 2000 г. па гэтай праблеме абараніў доктарскую дысертацыю.
Вучонае званне прафесара прысвоена ВАК Беларусі ў красавіку 2003 г. Сябра Дзяржаўнай камісіі Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па гісторыі, член секцыі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Дзяржаўнай камісіі Рэспублікі Беларусь па падручніках, член Агульнага сходу Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Член Савета па абароне дысертацый Д 02. 01. 05 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пад кіраўніцтвам М. Э. Часноўскага абаронены тры кандыдацкія дысертацыі. Мае ганаровае званне «Выдатнік адукацыі», якое прысвоена Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 1998 г. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2011 г.).
Звесткі аб навукова-педагагічнай і дыпламатычнай дзейнасці М.Э. Часноўскага ўключаны ў Энцыклапедыю гiсторыi Беларусi (Т. 6. Мінск, 2001), у Дыпламатычны слоўнік-даведнік (Т. 2, Мінск, 1999), а таксама знаходзяцца ў шэрагу апублікаваных рэцэнзій на яго манаграфію, навучальныя дапаможнікі і артыкулы.
Кола навуковых інтарэсаў прафесара М.Э. Часноўскага:
– сістэмная трансфармацыя ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з пачатку 1990-х гг.;
– дзейнасць універсальных і рэгіянальных міжнародных арганізацый пасля 1945 г .;
– сучасныя геапалітычныя працэсы ў свеце;
– працэсы інтэграцыі на постсацыялістычнай прасторы;
– праблемы бяспекі ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на сучасным этапе;
– двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на сучасным этапе.
|
- Часноўскі, М.Э. Постсацыялiстычныя краiны на шляху пераўтварэнняў i еўрапейскай iнтэграцыi: вучэб. дапаможнік / М.Э. Часноўскі. – Мінск: Веды, 1997. – 120 с.
- Часноўскі, М.Э. Сiстэмныя пераўтварэннi ў Рэспублiцы Польшча – Мінск: БДУ, 2000. – 288 c.
- Часноўскі, М.Э. Краiны Сярэдняй Еўропы ў 1990-я гг. / У 2-х т. Т. 1. Сiстэмныя пераўтварэннi: Вучэб. дапаможнік / М.Э. Часноўскі; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. – Мінск: БДУ, 2002. – 150 с.
- История международных отношений: учеб. пособие. В 4 ч. Ч. 2 / В.А. Елфимов,…М.Э. Чесновский [и др.]; под ред. А.В. Шарапо; М-во образования Респ. Беларусь. – Минск: БГУ, 2007. – С. 188-305.
- Часноўскі, М.Э. Гісторыя знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь: вучэб. дапаможнік для студ. выш. навуч. устаноў / М.Э. Часноўскі; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. – Брэст: БрДУ, 2008. – 166 с.
- Часноўскі, М.Э. Эвалюцыя грамадскага ладу i мiжнароднай палiтыкi сучаснай Польшчы // Белорусский журнал международного права и международных отношений. – 1998.– № 2. С. 14-19.
- Часноўскі, М.Э. Асаблiвасцi пратакольнай практыкi замежных дыппрадстаўнiцтваў Рэспублiкi Беларусь // Беларусь i свет. Альманах. Т. 1 / Пад рэд. Л. Лойкi. Мінск: РIВШ, 1999. – С. 31-39.
- Дипломатический словарь = Дыпламатычны слоўнік-даведнік: в 2 т. / Под ред. Л.В. Лойко / в соавт… М.Э. Чесновский. – Т. 1 – Минск: РИВШ, 1999. – 220 с. Т. 2 – Минск: РИВШ, 1999. – 204 с.
- Часноўскі, М.Э. Станаўленне рэгiянальнай палiтыкi постсацыялiстычных дзяржаў Сярэдняй Еўропы // Гiстарычная навука ў Белдзяржунiверсiтэце на рубяжы тысячагоддзяў. – Мінск: БДУ, 2000. – С. 123-132.
- Часноўскі, М.Э. Беларускi аспект польскай усходняй палiтыкi ў 1996–1999 гг. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. – 2000. – № 2. – С.15-19.
- Часноўскі, М.Э. Праблема рэгiянальнай стабiльнасцi ў Цэнтральнай i Усходняй Еўропе ў канцы ХХ ст. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. – 2000. № 3. – С. 15-20.
- Часноўскі, М.Э. Беларуска-польскiя адносiны ў 1996–1999 гг. // Беларускi гiстарычны часопiс. – 2000. – № 3. – С. 16-21.
- Часноўскі, М.Э. Традыцыі і перспектывы інстытутаў парламентарызму ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, XV–XX стст. // Беларускi гiстарычны часопiс – 2001. – № 4. – C. 17-23.
- Часноўскі, М.Э. Праблема стабільнасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў 1990-я гг. // Внешняя политика Беларуси в исторической ретроспективе: Мат-лы междунар. науч. конф. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2002. – C. 134-146.
- Чесновский, М.Э. Стабильность в Центральной и Восточной Европе: вызовы для Республики Беларусь // НАТО и европейская безопасность в ХХІ веке: Материалы междунар. семинара. – Минск: Тесей, 2003. – C. 47-59.
- Чесновский, М.Э. Высшее образование и общественный процесс // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя гуманіт. і грамад. навук. – 2003. – № 2. – С. 5-11.
- Часноўскі, М.Э. Асаблівасці развіцця парламентарызму ў постсацыялістычных краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя гуманіт. і грамад. навук. – 2004. – № 1. – С. 3-10.
- Часноўскі, М.Э. Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (матэрыялы “круглага стала” 22.09.2006) // Беларускі гістарычны часопіс. – 2006. – № 10. – С. 3-18.
- Часноўскі, М. Характар беларуска-польскіх адносін на сучасным этапе // Касцёлы ды канфесійныя абшчыны і нацыянальная свядомасць жыхароў пагранічча. – Беласток, 2007. – С. 49-56.
- Чесновский, М.Э. История внешней политики Республики Беларусь: уч. программа для высших учебных заведений по специальностям «История», «История. Доп. специальность», «Международные отношения», «Лингвострановедение». / Утверждена Минобразования Респ. Беларусь 29.10.2007; рег. № ТД-Е.049/тип. – Брест: БрГУ, 2007. – 25 с.
- Часноўскі, М.Э. Развіццë працэсу еўрапейскай iнтэграцыi ў 1990-я гг. // Вучоныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна: зб. навук. прац: у 2 ч. – Т. 4. Ч. 1. – 2008. – С. 154-163.
- Чесновский, М.Э. Геополитический контекст понятий «Восточная Европа» и «Средняя Европа» / Четвертые международные Афанасьевские чтения «Социальные процессы: восточноевропейский контекст». Брест, 15-16 декабря 2008 г. // Национализм и концепция гражданского общества в Восточной Европе: сб. материалов Четвертых международных Афанасьевских чтений «Социальные процессы: восточноевропейский контекст». Брест, 15-16 декабря 2008 г. – Брест: БрГУ, 2009. – С. 6-11.
- Часноўскі, М.Э. Эвалюцыя геапалітычнай парадыгмы ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: беларускі фактар // Вучоныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна: зб. навук. прац: у 2 ч. – 2009. – Вып. 5. Ч. 1. Гуманітарныя і грамадскія навукі – С. 183-190.
- Чесновский, М.Э. Ценности образования в условиях интеграции европейского образовательного пространства // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя І. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. – 2010. – № 2. – С. 5-15.
- Часноўскі, М.Э. Асаблівасці беларуска-расійскай інтэграцыі ў пачатку ХХІ ст. // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. – 2012. – № 2. – С. 5-13.
- Чесновский, М.Э. Европейский геополитический разлом в 2000-х гг. и Беларусь // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. – Серыя 2. – Гісторыя. Эканоміка. Права. – 2012. – № 1. – С. 5-11.
- Czesnowski, M. Białoruskie-Polskie stosunki polityczne w latach 1990-ch: «szara strefa» niepewności // Mazowieckie Studia Humanistyczne. – Rocznik VI. – Nr 1/2. – Łowicz, 2000. – S. 44-59.
28. Чесновский, М. Некоторые направления обновления исторического образования в вузах // Превантивна педагогика като научно познание. Сборник с научни статии. 3 част. – София, 2003. – С. 186-201.
- Czesnowski, M. Czynnik postsocjalistyczny w kształtowaniu się koncepcji „Wielkiej Europy” // Przeobrażenia systemowe w państwach Europy Środkowej i Wschodniej. Stan aktualny i perspektywy / Pod redakcją Z. Trejnisa, B. Jodełki. – Siedlce: W-wo Akademii Podlaskiej, 2004. – S. 57-63.
- Чесновский, М. Сравнительно-исторический аспект преобразований в регионе Центральной и Восточной Европы в 1990-е гг. // Contemplata alis tradere. – Siedlce: Wydawnictwo Akademii Podlaskiej, 2010. – S. 281-291.
- Chasnouski, M. Belarus’ Participation in Integration Processes in the Former Soviet Union Space // Post USSR Diplomacy and the Eurasian Union / Editor Sergey G. Musienko – New York: Global Scholary Publications, USA, 2013. – S. 9-19.
- Чесновский, М.Э. Социальные издержки системной трансформации стран Средней Европы в 1990-е гг. // Актуальные проблемы международных отношений и глобального развития / Сб. науч. статей. Вып. 2. – Минск: БГУ, 2014. – С. 105-115.
- Чесновский,М.Э. Беларусь и региональная интеграция в Центральной и Восточной Европе:вызовы ХХI в. // Polska i Białoruś we współczesnej Europie. – Warszawa, 2015. – S. 51-66.
- Чесновский, М.Э. Исторический процесс // Белорусская педагогическая энциклопедия. В 2 т. – Минск: “Адукацыя і выхаванне”, 2015. – Т. 1. – С. 504.
- Чесновский, М.Э. Историческое событие // Белорусская педагогическая энциклопедия. В 2 т. – Минск: “Адукацыя і выхаванне”, 2015. – Т. 1. – С. 507.
- Чесновский, М.Э. Историческое явление // Белорусская педагогическая энциклопедия. В 2 т. – Минск: “Адукацыя і выхаванне”, 2015. – Т. 1. – С. 507-508.
- Чесновский, М.Э. Страны Средней Европы в международных отношениях (1989–2014 гг.). В 2 ч. Ч. 2. Страноведческий аспект: пособие / М.Э. Чесновский. – Минск : БГУ, 2016. – 239 с.
- Чесновский, М.Э. Механизмы многостороннего взаимодействия силовых структур и специальных служб государств-участников СНГ / М.Э. Чесновский // Беларусь в современном мире: материалы XV Междунар. науч. конф., посвященной 95-летию образования Белорус. гос. ун-та, 27 октября 2016 г. / редкол.: В. Г. Шадурский [и др.]. — Минск: Изд. центр БГУ, 2016.
- Чесновский, М.Э. Belarus and Turkmenistan as CIS states – an Evolving Relationship (1991–2015) = Особенности взаимодействия Республики Беларусь и Туркменистана в рамках СНГ (1991–2015) / М.Э. Чесновский, Н.Х. Худайбердиева // Труды факультета международных отношений: науч. сборник / БГУ, Факультет международных отношений. – Вып. 7. – Минск: БГУ, 2016. – С. 39–46
- Чесновский, М.Э. International Aspects of the European Socialist Commonwealthʼs Collapse in the 1980s and 1990s = Международные аспекты распада европейского социалистического содружества на рубеже 1980–90-х гг. / М.Э. Чесновский // Journal of the Belarusian State University. International Relations = Журнал Белорусского государственного университета. Международные отношения / found.: Belarusian State University. –- Minsk: BSU, 2017. – No. 1. - Pp. 3–14.
- Чесновский, М.Э. Диссертации по истории: достигнут ли сплав актуальности, квалификации, экспертного совершенства? // Система государственной аттестации научных работников высшей квалификации : материалы Междунар. науч-практ. конф. (Минск, 14-15 сент. 2017 г) /редкол.: Г.В. Пальчик, А.Е. Гучок, О.В. Дубаневич. – Минск : Беларуская навука, 2017. – С. 292-296.
- Чесновский, М.Э. Перспективы вступления Таджикистана в Евразийский экономический союз / М.Э. Чесновский, А.С. Жураев // Беларусь в современном мире : материалы XVI Международной научной конференции, 25 октября 2017 г. / редкол. : В. Г. Шадурский [и др.]. – Минск : Изд. центр БГУ, 2017.
- Чесновский, М.Э. Стабильно излучает позитив / М.Э. Чесновский // Профессор В.С. Кошелев. Во славу просвещения и науки / сост. В.А. Острога, Д.Г. Ларионов – Минск: РИВШ, 2017. – С. 150-151.
- Чесновский, М.Э. Поствоенные (2008–2018) российско-грузинские отношения: дилеммы и перспективы развития / И.А. Ананко, М.Э. Чесновский // Сборник научных статей, студентов, магистрантов, аспирантов. / Под общей редакцией доктора исторических наук, профессора В. Г. Шадурского. Выпуск 20. – Минск: Изд-во «Четыре четверти», 2018. – С. 5-7.
- Чесновский, М.Э. Проблема границ в отношениях сопредельных государств Центральной Азии / И.А. Ананко, М.Э. Чесновский // Сборник научных статей, студентов, магистрантов, аспирантов. / Под общей редакцией доктора исторических наук, профессора В. Г. Шадурского. Выпуск 20. – Минск: Изд-во «Четыре четверти», 2018. – С. 8-10.
- Часноўскі, М. Перадумовы і магчымасці геапалітычнага ўплыву Рэспублікі Беларусь на еўрапейскія працэсы // Беларусь в условиях глобализации и интеграции / Материалы Междунар. науч. конф., БНТУ. 25 октября 2018 г. / Ред. коллегия С.В. Харитончик [и др.]– Минск: БНТУ, 2018. – С. 69-73.
- Чесновский, М.Э. Внешнеполитические аспекты в белорусских диссертационных исследованиях 2010-х гг. // Исследование международных отношений в Республике Беларусь: состояние и перспективы / мат. Респ. науч.-практ. конф., посвящ. 25-летию кафедры международных отношений БГУ (г. Минск. 6 окт. 2017 г.) / редкол. М. Э. Чесновский (пред.) [и др.] ; Факультет междунар. отношений БГУ – Минск : Четыре четверти, 2018. – С. 49-59.
|