Подождите, идет загрузка сайта ...

Склад кафедры fas fa-user-tie
Падзеі кафедры fas fa-bell
Вучэбная работа fas fa-briefcase
Студэнту fas fa-paste
Навукова-даследчая работа fas fa-book
Графікі fas fa-calendar-alt

Гісторыя кафедры германскіх моў пачынаецца ў 1996 годзе, калі на толькі што створаным факультэце міжнародных адносін сваю працу пачала кафедра рамана-германскіх моў, у склад якой увайшлі выкладчыкі нямецкай, французскай, іспанскай і італьянскай моў. Кафедра германскіх моў была створана ў верасні 2001 года ў выніку рэструктурызацыі падраздзяленняў факультэта.

За час свайго існавання кафедра змяніла некалькіх кіраўнікоў. Першай загадчыцай кафедры стала кандыдат філалагічных навук Хмяльніцкая Ніна Іванаўна (з 1996 па 2004 гг.), якую ў 2004 годзе змяніў кандыдат філалагічных навук Клячко Дзмітрый Генрыкавіч. У цяперашні час (з лютага 2007 года) кафедрай кіруе кандыдат педагагічных навук дацэнт Арсенцьева Марыя Фёдараўна.

У складзе кафедры 20 чалавек, з іх чацвёра – гэта кандыдаты навук, двое маюць ступень магістра, трое скончылі аспірантуру (без абароны дысертацыі).

Нашы выкладчыкі – высокакваліфікаваныя спецыялісты, як у галіне мовы, так і методыкі выкладання замежных моў. Пры гэтым вельмі вялікая ўвага надаецца якасці выкладання: важна не проста выкарыстоўваць перадавы вопыт у галіне методыкі і дыдактыкі выкладання замежнай мовы, але і ўмець ствараць уласныя распрацоўкі. Пра гэта сведчаць як спісы курсаў стажыровак і павышэння кваліфікацыі нашых выкладчыкаў, так і колькасць тыпавых і вучэбных праграм, навукова-метадычных распрацовак і вучэбных дапаможнікаў, даступных у электроннай бібліятэцы БДУ.

Кафедра забяспечвае падрыхтоўку па нямецкай, шведскай і польскай мовах на I і II ступенях вышэйшай адукацыі па пяці спецыяльнасцях, забяспечвае правядзенне дзяржаўнага экзамену і кандыдацкага экзамену па нямецкай мове. На сённяшні дзень кафедра рыхтуе будучых спецыялістаў у сферы міжнародных адносін па вучэбных дысцыплінах «Замежная мова (першая)», «Замежная мова (другая), «Замежная мова прафесійнай дзейнасці», «Тэорыя і практыка перакладу па першай замежнай мове», «Службовая і дыпламатычная перапіска».

На кафедры праходзяць стажыроўку спецыялісты з іншых УВА, у тым ліку з-за мяжы. На працягу многіх гадоў кафедра супрацоўнічае з Германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD), Інстытутам нямецкіх даследаванняў БДУ, Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, Шведскім цэнтрам у Мінску і іншымі арганізацыямі, якія звязаны з адукацыяй, нямецкай, шведскай і польскай мовамі і культурамі.

Штогод пад эгідай кафедры праводзяцца розныя мерапрыемствы як для выкладчыкаў, так і для студэнтаў. У 2017 і 2018 гадах намаганнямі выкладчыкаў кафедры і нашых нямецкіх лектараў-супрацоўнікаў была арганізавана алімпіяда па нямецкай мове для студэнтаў факультэта міжнародных адносін, а з 2019 года праводзіцца Міжуніверсітэцкая алімпіяда па нямецкай мове. Выкладчыкі шведскай мовы, пачынаючы з 2017 года, арганізоўваюць Міжуніверсітэцкую алімпіяду па шведскай мове.

Сярод выкладчыкаў нашай кафедры ёсць і перакладчыкі-практыкі, якія супрацоўнічаюць на пастаяннай аснове з дзяржаўнымі, камерцыйнымі, грамадскімі, дабрачыннымі арганізацыямі і фондамі.

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 915
тэл.: +375 17 209 57 58, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.