Подождите, идет загрузка сайта ...

Вучэбны працэс far fa-folder-open
Для студэнтаў і магістрантаў far fa-edit
Навука far fa-lightbulb

Кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў — адна з першых кафедраў пры стварэнні факультэта міжнародных адносін. У снежні 1995 г. дадзенае структурнае падраздзяленне налічвала 7 выкладчыкаў. У цяперашні час на кафедры працуюць 1 прафесар, 2 кандыдата філалагічных навук, 1 кандыдат педагагічных навук, 21 старэйшых выкладчыка, 3 выкладчыка. Выкладчыкі кафедры рэгулярна запрашаюцца для работы ў якасці старшынь дзяржаўных экзаменацыйных камісій; у якасці афіцыйных апанентаў на абароне кандыдацкіх дысертацый; рэцэнзентаў дысертацый, манаграфій, падручнікаў, конкурсных навуковых прац. Асноўныя навуковыя публікацыі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі кафедры прадстаўлены на сайце ФМА.

Мэта работы кафедры — удасканаленне навукова-метадычнага і інфармацыйнага суправаджэння адукацыйнага працэсу з мэтай стварэння ўмоў для эфектыўнай моўнай падрыхтоўкі канкурэнтаздольных спецыялістаў ва ўмовах інтэграцыі Рэспублікі Беларусь у міжнародную адукацыйную прастору. Місія кафедры — фарміраванне інтэграваных кампетэнцый: моўнай, прафесійна-арыентаванай, сацыякультурнай, камунікатыўнай і кагнітыўнай, якія забяспечваюць спецыялісту-міжнародніку магчымасць эфектыўна выконваць сваю прафесійную дзейнасць, выкарыстоўваючы замежную мову як інструмент прафесійнай дзейнасці ў іншамоўным полікультурным прасторы.

Агульнанавуковая тэма кафедры на 2021-2025 гг.:Лінгвакультуралагічныя аспекты і кагнітыўныя падставы фарміравання іншамоўнай кампетэнцыі студэнтаў-міжнароднікаў у сферы прафесійнай камунікацыі» (англійская мова міжнароднага права і міжнародных адносін).

Тэма на бягучы навучальны год:

па 32.12.2022г. -  Мадэляванне моўных і камунікатыўных паводзін спецыялістаў-міжнароднікаў ва ўмовах прафесійнай камунікацыі.

з 01.01.2023 па 30.06.2023 - Распрацоўка інавацыйных падыходаў да навучання перакладу як віду міжмоўнай і міжкультурнай прафесійнай камунікацыі..

У рамках выканання навукова-даследчай тэмы кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці  надае вялікую ўвагу сучасным прыёмам і новым адукацыйным тэхналогіям у навучанні мове прафесійнай камунікацыі. Аптымізацыя навучальнага працэсу з дапамогай укаранення разнастайных метадычных і інфармацыйных тэхналогій (міні-канферэнцыі, праектныя тэхналогіі, кагнітыўныя тэхналогіі, фармат «круглых сталоў», навучальныя дэбаты, прэзентацыі, дзелавыя і ролевыя гульні і г. д.) у значнай ступені спрыяюць удасканаленню камунікатыўных і прафесійных кампетэнцый, больш поўнай рэалізацыі творчых здольнасцяў студэнтаў.

Далейшая задача кафедры заключаецца ў распрацоўцы канцэптуальных асноў прафесійнай моўнай падрыхтоўкі спецыялістаў-міжнароднікаў, што рэалізуюцца ў рамках кампетэнтнаснага, сацыякультурнага, сістэмнага, аксіялагічнага, лінгвакраязнаўчага і камунікатыўна-дзейнаснага падыходаў, у далейшым інавацыйным удасканаленні змястоўна-інфармацыйнага забеспячэння прафесійнай моўнай падрыхтоўкі спецыялістаў-міжнароднікаў ва ўмовах пераходу на новыя адукацыйныя стандарты.

 Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 1011
тэл.: +375 17 209 57 62, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.