Подождите, идет загрузка сайта ...

 

Склад кафедры fas fa-user-tie
Вучэбны працэс fas fa-brain
Студэнту fas fa-school
Навуковая праца fas fa-book-reader

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ Ў ГОНАР 20-ГОДДЗЯ КАФЕДРЫ

СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЯ "АРГАНІЗАЦЫЯ МІЖНАРОДНЫХ СУВЯЗЕЙ"


Кафедра дыпламатычнай і консульскай службы створана на факультэце міжнародных адносін 1 верасня 1996 г. Першапачаткова на кафедру быў ўскладзены абавязак падрыхтоўкі студэнтаў у галіне дыпламатычнай практыкі, консульскай службы, дыпламатычнага пратаколу і этыкету. Сёння кафедра забяспечвае выпуск па спецыяльнасці 1-23 01 01 «Міжнародныя адносіны» і ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў па спецыялізацыі «Арганізацыя міжнародных сувязей», а таксама забяспечвае выкладанне шэрагу дысцыплін на спецыяльнасцях: 1-24 01 01 "Міжнароднае права", 1-25 01 03 "Сусветная эканоміка», 1-26 02 02-06 "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму», 1-23 01 03 «Лінгвакраіназнаўства», 1-96 01 01 «Мытная справа». Таксама кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 23.00.02 «Палітычныя інстытуты, працэсы і тэхналогіі».

З 2006 года пры кафедры працуе вучэбная лабараторыя міжнароднай інфармацыі. У 2012 годзе была створана студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Аналітык».

У забеспячэнні практыкаарыентаванасці навучальнага працэсу і правядзенні навуковых даследаванняў кафедра актыўна супрацоўнічае з Міністэрствам замежных спраў і іншымі дзяржаўнымі органамі і ўстановамі Рэспублікі Беларусь, а таксама з замежнымі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі.

Асноўныя вынікі навуковых даследаванняў і распрацовак прадстаўлены ў больш за 260 публікацыях; з іх звыш 50 - у замежных выданнях (за апошнія 5 гадоў). Выканана 9 навукова-даследчых праектаў. Па шэрагу навучальных дысцыплін падрыхтаваны падручнікі і навучальныя дапаможнікі, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Л. В. Лойка (1944-2007) — першы загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы.

 

ДЫПЛОМ ІМЯ ПРАФЕСАРА Л. В. ЛОЙКА

Палажэнне аб Дыпломе імя прафесора Л. В. Лойка

 

ДЫПЛОМ ІМЯ Г.М. МIХАЛЬКЕВIЧА 

Палажэнне аб Дыпломе імя Г.М.Міхалькевіча  

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, ком. 1119
тэл .: +375 17 209 57 68, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.