Подождите, идет загрузка сайта ...

  

Склад кафедры fas fa-user-tie
Вучэбны працэс fas fa-brain
Студэнту fas fa-school
Навуковая праца fas fa-book-reader

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ Ў ГОНАР 20-ГОДДЗЯ КАФЕДРЫ

СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЯ "АРГАНІЗАЦЫЯ МІЖНАРОДНЫХ СУВЯЗЕЙ"


Кафедра дыпламатычнай і консульскай службы створана на факультэце міжнародных адносін 1 верасня 1996 г. Першапачаткова на кафедру быў ускладзены абавязак падрыхтоўкі студэнтаў у галіне дыпламатычнай практыкі, консульскай службы, дыпламатычнага пратаколу і этыкету. Сёння кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасцях 1 - 23 01 01 «міжнародныя адносіны», дзе ажыццяўляе спецыялізацыю «арганізацыя міжнародных сувязяў», а таксама забяспечвае выкладанне шэрагу дысцыплін на аддзяленнях «міжнароднае права», «сусветная эканоміка», «менеджмент у сферы міжнароднага турызму», «лінгвакраіназнаўства», «мытная справа». Вядзе падрыхтоўку навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасці 23.00.02 «палітычныя інстытуты і працэсы».

З 2006 года пры кафедры працуе вучэбная лабараторыя міжнароднай інфармацыі.

У забеспячэнні практыкаарыентаванасці навучальнага працэсу і правядзенні навуковых даследаванняў кафедра актыўна супрацоўнічае з Міністэрствам замежных спраў і іншымі дзяржаўнымі органамі і ўстановамі нашай краіны, з замежнымі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі.

Асноўныя вынікі навуковых даследаванняў і распрацовак прадстаўлены больш чым у 260 публікацыях; з іх звыш 50 – у замежных выданнях. Выканана 9 навукова-даследчых праектаў. Па шэрагу навучальных дысцыплін падрыхтаваны падручнікі і навучальныя дапаможнікі, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Л. В. Лойка (1944-2007) — першы загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы.

ДЫПЛОМ ІМЯ ПРАФЕСАРА Л. В. ЛОЙКА

Палажэнне аб Дыпломе імя прафесора Л. В. Лойка

ДЫПЛОМ ІМЯ Г.М. Міхалькевіча 

Палажэнне аб Дыпломе імя Г.М.Міхалькевіча  

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, ком. 1119
тэл .: +375 17 209 57 68, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 


 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках