Краткое содержание учебной дисциплины, модуля
Месца беларускай мовы сярод іншых моў свету. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы. Культура прафесійнага маўлення. Навуковы і афіцыйна-справавы стылі беларускай мовы.
Формируемые компетенции
Выкарыстоўваць асноўныя паняцці і тэрміны спецыяльнай лексікі беларускай мовы ў прафесійнай дзейнасці.
Результаты обучения (знать, уметь, владеть)
В результате изучения учебной дисциплины студент должен:
знать:
– ролю беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры і сістэмы нацыянальных каштоўнасцей;
– структуру лексічнай сістэмы беларускай мовы і месца ў ёй спецыяльнай лексікі;
– асноўныя паняцці спецыяльнай лексікі;
– фанетычныя, лексічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя, сінтаксічныя асаблівасці беларускай тэрміналогіі;
– галіновыя тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы;
– кампаненты культуры вуснага і пісьмовага прафесійнага маўлення;
– адметнасці рэалізацыі нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў прафесійнай сферы;
– асноўныя рысы навуковага стылю і асаблівасці навуковага перакладу на беларускую мову;
– асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю, а таксама віды, структуру і асаблівасці афіцыйна-справавых дакументаў;
уметь:
– карыстацца вуснай і пісьмовай формамі беларускай мовы у прафесійнай сферы ў адпаведнасці з літаратурнымі нормамі;
– успрымаць навуковую галіновую інфармацыю і прафесійныя тэксты на беларускай мове;
– перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;
– працаваць з тэрміналагічнымі слоўнікамі беларускай мовы;
– самастойна ствараць на беларускай мове розныя віды тэкстаў, у тым ліку афіцыйна-справавых і навуковых;
владеть:
– асноўнымі паняццямі спецыяльнай лексікі;
– нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы;
– асноўнымі паняццямі культуры маўлення;
– ведамі аб навуковым стылі і перакладзе навуковых тэкстаў;
– ведамі аб афіцыйна-справавым стылі і складанні афіцыйных дакументаў.
Семестр изучения учебной дисциплины, модуля
1 семестр
Пререквизиты
Беларуская мова
Трудоемкость в зачетных единицах (кредитах)
Количество аудиторных часов и часов самостоятельной работы
34/20
Требования и формы текущей и промежуточной аттестации
Вуснае апытванне, пераклад навуковага тэксту, прэзентацыя праекта, рэферат, тэставае заданне / залік.

