Запрашаем на сустрэчу

14 верасня з 8.45 да 10.00 (аўд. 1201) адбудзецца лекцыя амерыканскага эксперта Уэслі Кантрэла на англійскай мове "Этыка бізнесу".

Уэслі Кантрэл (Wesley E. Cantrell) Атланта, Джорджыя. Пачаў кар'еру ў 1955 г., пайшоў на пенсію ў 2001 годзе ў якасці кіраўніка спраў прадпрыемства Ланіер Ворлдуайд Інкарпарэйтэд (Lanier Worldwide Inc)

Дасягненні ў якасці старшыні савета дырэктараў / кіраўніка спраў 1987—2001:

  • Зліліся з «Ricoh», вытворца капіявальных апаратаў, кошт 14 млрд, у 2001 годзе
  • Высокія паказчыкі росту даходаў з 93 млн у 1977 да больш чым за 1,4 млрд 2000 годзе.
  • Устойлівая прыбытковасць прадпрыемства кожны фіскальны год у гэты ж перыяд. Прадпрыемства становіцца канкурэнтаздольным на сусветным рынку
  • Самы высокі ўзровень лаяльнасці пакупнікоў сярод прадпрыемстваў падобнага роду

Паспяховы вопыт у наступных галінах:

  • Кіраванне продажамі – Маркетынг
  • Кіраванне міжнароднай карпарацыяй
  • Стратэгіі прасоўвання прадукту
  • Якаснае кіраванне

Адукацыя:

Паўднёвы Тэхналагічны Інстытут, скончыў  ў 1955; дыплом з адзнакай

Паўднёвы Політэхнічны Універсітэт – ганаровая доктарская ступень 2002

У цяперашні час член савета дырэктараў Піедмонт Рыял Істэйт Траст (Piedmont Real Estate Trust)

Член Ратары Клаб

Член Асацыяцыі выбітных амерыканцаў з 2001 года (Horatio Alger Association of Distinguished Americans)

Яго аўтарству належаць дзве надрукаваныя кнігі: «Этыка поспеху» (перакладзеная на рускую) і «From the Shop floor to the Top Floor" (Ад прадаўца да дырэктара)

Для ўдзелу ў сустрэчы адпраўце заяўку  на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 18.00 13 верасня.

 

facebook       vk