Падзяка

Нацыянальны інстытут адукацыі арганізуе і праводзіць конкурс на стварэнне навучальных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У працы конкурснай камісіі па вучэбным прадмеце "Замежная мова" прымаюць актыўны ўдзел выкладчыкі нашага факультэта.

Нацыянальны інстытут адукацыі выказвае падзяку загадчыку кафедры раманскіх моў, кандыдату філалагічных навук Васілю Васільевічу Чаркасу і старэйшаму выкладчыку кафедры раманскіх моў Віталіі Сяргееўне Бурдзянковай за высокі прафесіяналізм і адказнае стаўленне да даручанай справы.

facebook       vk