Кафедры міжнародных адносін БДУ— 25 гадоў!

Кафедры міжнародных адносін БДУ — 25 гадоў!

У верасні 2017 г. праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце. Яны ініцыяваныя калектывам кафедры і студэнцкай супольнасцю спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" ФМА. 6 кастрычніка адбудзецца Рэспубліканская юбілейная навукова-практычная канферэнцыя на тэму: «Даследаванне міжнародных адносін у Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы". У канферэнцыі прымуць удзел беларускія навукоўцы-міжнароднікі і спецыялісты-практыкі ў сферы дыпламатыі. Будуць абмеркаваны асноўныя вынікі і перспектывы дзейнасці кафедры міжнародных адносін. Навуковая дыскусія ахопіць наступныя праблемныя палі:

  • стан вывучэння і выкладання праблем міжнародных адносін у Рэспубліцы Беларусь;
  • трансфармацыя сучасных міжнародных адносін у ацэнках беларускіх міжнароднікаў.

Больш падрабязная ​​ТУТ.  ЗАЯЎКІ на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца ад навукоўцаў і дыпламатаў Беларусі да 21 верасня.

 

facebook       vk