Пастаноўка на воінскі улік!!!

 Усе прызыўнікі і ваеннаабавязаныя, якія паступілі ў БДУ ў 2017 годзе на вочную форму навучання, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб удасканаленні сістэмы ўліку грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання» ад 7 верасня 2007 года, абавязаны стаць на воінскі ўлік у Другім аддзеле БДУ.

Тэрмін пастаноўкі на воінскі ўлік ажыццяўляецца з дня выхаду загаду аб залічэнні ва ўніверсітэт і да 12 верасня 2017 года.

 

Другі аддзел знаходзіцца па адрасе: вул. Бабруйская, 7 к. 321 (тэл. 209-50-13).

Распарадак работы аддзела: з 8.30 да 13.00, з 13.45 да 17.00 гадзін штодня, акрамя суботы і нядзелі.

Пры сабе мець дакументы: пашпарт, пасведчанне прызыўніка (прыпісное пасведчанне) або ваенны білет.

Іншагароднія студэнты, якія здалі пашпарты для афармлення рэгістрацыі ў інтэрнат, на воінскі ўлік становяцца без пашпарта.

Несвоечасова на стаўшыя на воінскі ўлік нясуць адміністрацыйную адказнасць.

 

facebook       vk